Галоўная » 2010 » Апрель » 7 » Заеліца
Заеліца

Заеліца

Вёска у Слаўкавiцкiм сельсавеце, за 20 км на паўднёвы захад ад Глуска, 45 км ад чыгуначнай станцыі Бумажкова на лініі Бабруйск-Акцябрскі, 204 км ад Магілёва, на захадзе і поўдні мяжуе з лесам, на паўночным захадзе — меліярацыйны канал. Транспартныя сувязі па прасёлачнай і далей аўтадарозе Глуск-Бабруйск. 384 гаспадаркі, 912 жыхароў (2007).

Вядома з XIX ст. У 1897 г. вёска Заелiца (яна ж Стражы), 46 двароў, 284 жыхары, у Ляскавiцкай воласцi Бабруйскага павета. Побач быў аднайменны заезны двор, 1 двор, 6 жыхароў. У 1917 г. 33 двары, 224 жыхары.

У 1926 г. 87 двароў, 429 жыхароў. У 1930-я гады вяскоўцы ўступiлi у калгас. 5.2.1944 г. гiтлераўцы зажыва спалiлi 92 жыхароў в. Заелiца i 58 жыхароў у суседнiх вёсках (пахаваны у магiле у цэнтры вёскi). Паводле перапісу 1970 г. 305 жыхароў, у 1986 г. 95 гаспадарак, 150 жыхароў. У 1990-1993 гг. узведзены мураваныя дамы на 267 кватэр для перасяленцаў з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля чарнобыльскай катастрофы. У 1996 г. 384 двары, 938 жыха­роў, у складзе аграфiрмы «Слаўкавiчы». У 2002 г. 374 гаспадаркі, 926 жыхароў. Цэнтр СПК «Калгас «Слаўгарадскі». Ёсць сярэдняя школа, Дом культуры, магазін, аптэка, амбулаторыя, гандлёвы цэнтр, бібліятэка. Планіроўка ў 2 прамалінейныя вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Па кнігах "Памяць. Глускі раён"( Мінск. БЕЛТА. 1999) і "Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя” ( Т. 5. Кн.1. Магілёўская вобласць. Мінск. "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. 2008)

 

        
 

 


Славковичский сельсовет (7) | Просмотров: 1917 | Добавил: Vladmin
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: