Михаил Лаппа (Лаппо)

Айчыне прысвяцілі душы цудоўныя парывы

 

У гісторыю дзекабрысцкага руху трывала ўвайшлі імёны дзекабрыстаў — ураджэнцаў Беларусі. Шкада, што памяць пра іх пакуль што ўшанавана слаба. Гэта былі людзі, якія ў імя шчасця і свабоды Айчыны ахвяравалі сваім прывілеяваным становішчам, бліскучай кар'ерай, будучым, пайшлі на смерць, на катаргу, у ссылку. Членам Паўночнага тайнага таварыства дзекабрыстаў быў і наш зямляк Міхаіл Дзям'янавіч Лапа. Яго дзед Іосіф Якаўлевіч у XVIII ст. валодаў у Бабруйскім павеце маёнткам Рудобелка, у які ўваходзілі вёскі Халопенічы, Касарычы, Катка. Пасля смерці І.Я.Лапы ў 1759 г. па яго завяшчанні маёнтак перайшоў да сына Дзям'яна Лапы, у якога 1 кастрычніка 1798 г. нарадзіўся сын Міхаіл (Мацвей). Ён вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Магілёве, у пансіёне ў Пецярбургу. Ведаў французскую, італьянскую і нямецкую мовы, вывучаў матэматыку, гісторыю, фартыфікацыю, добра іграў на скрыпцы. У чэрвені 1819 г. Міхаіл быў прыняты на службу падпрапаршчыкам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк, а праз тры гады ён быў узведзены ў чын прапаршчыка. Да сакавіка 1824 г. М. Дз.Лапа даслужыўся да падпаручніка. Ізмайлаўскі гвардзейскі полк быў адным з тых, на каго разлічвалі дзекабрысты ў час паўстання. У ім было не менш 10 афіцэраў, звязаных ў той ці іншай ступені з тайным таварыствам. Найбольш актыўнымі былі І.І.Багдановіч, Кажэўнікаў, Фока і Лапа. Ізмайлаўцы прысутнічалі на сходах у Рылеева і Абаленскага напярэдадні выступлення.

 У час паўстання на Сенацкай плошчы Ізмайлаўскі полк знаходзіўся ў Пецяргофе. Яму прадпісвалася ў выпадку неабходнасці прыйсці на дапамогу дзекабрыстам у Пецярбургу. Але дапамога не спатрэбілася. Удзел дзекабрыстаў-ізмайлаўцаў у падзеях 14 снежня 1825 г. выражаўся агітацыяй сярод салдат, выказваннем пратэсту ў час прысягі.

 Пасля няўдачы на Сенацкай плошчы пачаліся арышты дзекабрыстаў. 3 25 снежня М.Дз.Лапа знаходзіўся сярод арыштаваных у Кранштацкай крэпасці, потым іх перавялі ў Петрапаўлаўскую. На допытах Лапа ўсё браў на сябе, каб палегчыць лёс сваіх сяброў, на другіх не даносіў і не раскайваўся.

 Следчы камітэт Вярхоўнага крымінальнага суда вёў расследаванне справы Лапы да 17 мая 1826 г. 3 1 па 10 чэрвеня ішло пасяджэнне суда. У імянным указе Мікалая I, дадзеным Вярхоўнаму суду, гаварылася, што злачынцамі 9-га разраду, асуджанымі Вярхоўным крымінальным судом да пазбаўлення чыноў, дваранства і да высылкі лічацца мічман Пятро Бястужаў, лейтэнант Акулаў, падпаручнік Фока і падпаручнік Лапа. Пакаранне ўчыніць па прыгаворы суда і выслаць іх у дальнія гарнізоны.

 3 матэрыялаў Петрапаўлаўскага краязнаўчага музея відаць, што першым з дзекабрыстаў, сасланых у крэпасць святога Пятра, бмў прывезены былы падпаручнік Ізмайлаўскага палка М.Дз.Лапа. Ён павінен быў служыць радавым у гарнізонным батальёне да выслугі. Туды яго адправілі ў спецыяльным экіпажы ў суправаджэнні жандараў з Пецярбурга. 2 верасня 1826 г. ён убачыў месца свайго выгнання.

М.Дз.Лапа праслужыў у Петрапаўлаўскім гарнізонным батальёне да 2 студзеня 1827 г. Потым дзекабрыстаў, якія адбывалі пакаранне ў Петрапаўлаўску, перавялі на Каўказ. Тут М.Дз.Лапа служыў восем гадоў ва ўмовах пастаянных баявых дзеянняў рускай арміі з Турцыяй і Іранам. Прыходзілася яму ўдзельнічаць і ў буйных бітвах. Ён вылучаўся ў баях муж-насцю і смеласцю. Гэта пацвярджае загад па Асобнаму Каўказскаму корпусу: радавы Тыфліскага палка Лапа, які вызначыўся пры асадзе крэпасці, узведзены ў унтэр-афіцэры. У чэрвені 1833 г. ён становіцца прапаршчыкам.

 Служыць Міхаілу на Каўказе заставалася нядоўга. Знаходжанне на працягу многіх гадоў у цяжкіх умовах падарвалі здароўе. Ён піша прашэнне на імя Мікалая I, каб выйсці ў адстаўку. Яго просьбу задавальняюць. Міхаіл Дзям'янавіч едзе на жыхарства ў маёнтак Рудобелка, дзе ў той час жыў яго малодшы брат Аляксандр.

 Хворы на туберкулёз, ён быў амаль пазбаўлены сувязей са знешнім светам. Па распараджэнні царскага ўрада за ім устанавілі сакрэтны паліцэйскі нагляд і забаранілі наведваць сталіцы. Гэта не магло не адбіцца на фізічным і псіхічным стане чалавека, які прысвяціў сваё жыццё барацьбе за справядлівасць, за вызваленне свайго народа.

 Хвароба прагрэсіравала. Жыць Міхаілу заставалася зусім мала. Менш чым праз год ён памёр, пражыўшы ўсяго 41 год. У фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь захоўваецца пахавальны запіс у метрычнай кнізе аб памерлых па Харамецкім касцёле: «15 жніўня 1840 года ў Рудобелцы памёр Міхаіл Лапа, падпаручнік войскаў расійскіх, па прычыне шматгадовай хваробы сухоты і кашлю, жанаты не быў».

 Кароткае, але яркае жыццё пражыў гэты чалавек, адзін з дваранскіх рэвалюцыянераў, якія жадалі лепшага лёсу сваёй Радзіме. У жыцці ён праявіў лепшыя якасці чалавека: грамадзянскасць і патрыятызм, жаданне бачыць сваю Айчыну свабоднай і квітнеючай.

Т.А.Аляксандрава

«Памяць. Глускі раён». Мінск, БЕЛТА, 1999, с. 94-95.

 

Лаппа (Лаппо) Михаил

 

Лаппа (Лаппо) Михаил (в формулярном списке Матвей) Демьянович (1799 или 1800 — 1841). Подпоручик л.-гв. Измайловского полка.

Из дворян. Католик. Отец — Демьян Лаппа, за ним в Минской губернии в имении Рудобелки 301 душа.

Воспитывался в Могилевском иезуитском пансионе и в Петербурге у пастора Коллинса. В службу вступил подпрапорщиком в л.-гв. Измайловский полк — 19.6.1819, портупей-прапорщик — 18.4.1821, прапорщик — 6.6.1822, подпоручик — 18.3.1824.

По его собственным показаниям, в 1819 принят в тайное общество своим учителем итальянского языка Джильи. Накануне восстания на Сенатской площади обсуждал план не присягать Николаю I с декабристами Н.П. Кожевниковым, Д.А. Искрицким и А.С. Гангебловым.

Сам объявил полковому командиру, что принадлежит к тайному обществу, арестован 23.12.1825 и содержался в Петропавловской крепости на карауле у Петровских ворот. 24.12 вызывался для допроса на дворцовую гауптвахту, переведен в Екатерининскую кордегардию Кронштадтской крепости — 25.12, возвращен в Петропавловскую крепость — 15.2.1826 и помещен в №14 куртины между бастионами Екатерины I и Трубецкого, в мае показан в помещении «под флагом» в №14.

Осужден по XI разряду и по конфирмации 10.7.1826 приговорен к разжалованию в рядовые и отправке в дальние гарнизоны без лишения дворянства. Отправлен в Петровский гарнизонный батальон — 28.7.1826. По указу 22.8.1826 переведен в полевые полки Кавказского корпуса, зачислен в Тифлисский пехотный полк — 16.3.1827, унтер-офицер — 25.5.1828, переведен в 42 егерский полк — 17.6.1832, прапорщик с переводом в 6 Грузинский линейный батальон — 14.6.1833, уволен в отставку — 24.3.1835. Жил в своем имении Рудобелки Бобруйского уезда.
 
 
 

ВД, XV, 161-178; ГАРФ, ф. 109, 1 эксп., 1826 г., д. 61, ч. 132.

Использованы материалы с сайта Анны Самаль "Виртуальная энциклопедия декабристов" - http://decemb.hobby.ru/
 

 

Проект ХРОНОС. БИОГРАФИЧЕСКИЙ УКАЗАТЕЛЬ.