Каментарыі
Упершыню — газ. «Гоман», 1916, № 33—40 і № 49. Друкуецца па кн.: Беларускія пісьменнікі другой паловы XIX стагоддзя. С. 260—278.
1 Фарысія — памочнік кучара.
2 Груд — тут у сэнсе ўзгорак або невялікі астравок.
3 Байдак — барка.
4 Цяпер вуліца імя У. I. Леніна.
5 Пушчык — Пушчын Міхаіл Іванавіч (1800—1869) — капітан лейб-гвардыі, удзельнік паўстання дзекабрыстаў.
6 Былі ў зажыласці з самім панам — г. зн. жылі з панам у добрых адносінах.
7 Банкарт — незаконнанароджаны.
8 Парох (польск.) — духоўны кіраўнік парафіі, г. зн. царкоўнага прыхода.
9 Talis est mutatiuo retum (лац.) — так змяняюцца рэчы.
10 Ачыншаваць вёску — з баршчыны перавесці на чынш (узнос, які плацяць уладальніку зямлі ў тым выпадку, калі зямля перадаецца арандатару ў бестэрміновае снадчыннае валоданне).
11 Кальвінізм — пратэстанцкае веравучэнне, якое ўзнікла ў XVI ст. у выніку Рэфармацыі.
12 Масоны — ад фр. frans mасоn (вольны каменшчык) — прыхільнікі рэлігійна-этычнай плыні, якая ўзнікла ў Англіі ў пачатку XVIII ст.
13 Кавур, Камілло Бензо (1810—1861) — дзяржаўны дзеяч і дыпламат П'емонта (Сардзінскага каралеўства) і Італіі перыяду яе нацыянальнага аб'яднання, ідэолаг і лідэр ліберальна-манархічнай буржуазіі і ліберальнага дваранства, якое ішло за буржуазіяй.
14 Sur lе tаріs (фр.) — тут у сэнсе прадмет усеагульнага абмеркавання або размоў.
15 Робесп'ер — Рабесп'ер Максімільен Мары Ізідор (1758—1794) — дзеяч Вялікай французскай рэвалюцыі канца XVIII ст.
16 Шамбелян — камергер.
17 Касцюшка, Тадэвуш (1746—1817) — кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, на Беларусі і Літве.
18 Баніта — выгнаннік.
19 Ріеlgrzymек z Dоbrоmila (польск.) — Пілігрым з Доброміля.
20 Тут памылковая дата. Аналагічная памылка і ў раздзеле «Спас». Трэба чытаць 4/ІV 1894. (Гл. кн.: Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. Мн., 1984. С. 16-20).
21 Plet fond (фр. скажонае) — столь.
22 Дожы (гіст.) — галоўныя кіраўнікі рэспублікі ў сярэдневяковай Венецыі і Генуі.
23 Super aspidem et basiliscum ambulabo et conculcabo draconem et bovem (лац.) — наступлю на аспіда і базіліска і патапчу дракона і быка.
24 Et Petri et mihi (лац.) — і Пятру і мне.
25 Амбасадар (польск.) — пасол.
26 Ян III (Сабескі) — польскі кароль.
27 Здарэнне 63 году — маецца на ўвазе паўстанне 1863 г.
28 Трэны (польск.) — элегіі.
29 Стэфан Баторы (1533—1586) — польскі кароль (1576-1586).
30 Небаба — Нябаба Антон (г. н. невядомы — памёр у 1648 г.) —кіраўнік казацка-сялянскага атрада, на Беларусі ў вызваленчую вайну ўкраінскага і беларускага народаў 1648—1654 гг.
31 Падкаморы (польск.) — саноўнік.
32 Птыч — Пціч, левы лрыток Прыпяці.
33 Sclavus saltans (лац.) — нявольнік, які танцуе.
34 Спадак — спадчына.
35 Вітаўт (1350—1430) — вялікі князь літоўскі з 1392 г.
36 Тэстамент — завяшчанне.
37 Аб скутках—аб выніках.
38 Дзедзічка — наследніца маёнтка.
39 Скрыпты (лац.) — дакументы.
40 Дыццезія (польск.) — дысцэзія, біскупства.
41 Грабіна (польск.) — графіня.
42 Dе Сhаtеаubriand — Шатабрыян дэ Франсуа Рэнэ (1768—1848) — французскі пісьменнік і палітычны дзеяч, прадстаўнік рэакцыйнага дваранскага рамантызму.
43 Антэнат (польск.) — продак, прашчур.
44 Zе vin сhaud (фр.) — цёплае віно.
Абуховіч А. Творы. Мн., 1991. C. 22-58.