Клуб "Зносiны" 

 

Члены клуба

 
 
 
  
  Аматарскае аб'яднанне пенсiянераў "Зносiны" арганiзавана 18 снежня 1988 года пры Глускай цэнтральнай бiблiятэцы.
Працуючы на абанеменце, мы не раз былi сведкамi таго, як пажылыя людзi, выбраўшы сабе цiкавую кнiгу, застаюцца ў бiблiятэцы яшчэ на некаторы час, каб проста пасядзець, адпачыць, пагаманiць. Вось i падумалася тады: а што, калi ўсiх гэтых людзей сабраць разам i даць iм магчымасць рэгулярных сустрэч. У адзiн з апошнiх месяцаў адыходзячага года мы адправiлi па адрасах паштоўкi прыкладна вось такога зместу :
«Уважаемая Мария Ивановна!
Приглашаем Вас интересно провести свободное время. Наша встреча состоится в центральной библиотеке 18декабря 1988 года в 15 часов.
Коллектив библиотеки».
І ўсе, каго мы запрашалi - прыйшлi. На гэтым першым пасяджэннi за самаварам мы i прапанавалi стварыць клуб, дзе ўсе маглi б збiрацца i паразмаўляць па душы. Нашы госцi ўзрадавалiся такой прапанове, прыдумалi назву клуба - "Зносiны", абмеркавалi перыядычнасць сустрэч - выпала на кожную сераду. I назва была выбрана зусiм не выпадкова, бо на сваiм асабiстым жыццi пенсiянеры ўпэўнiлiся, што самае галоўнае, чаго iм не хапае, гэта зносiны. Быў выбраны савет клуба ў складзе 6 чалавек. У ліку пастаянных членаў клуба - 30 чалавек, сярод якiх былыя настаўнiкi, выхавацелi, прадаўцы, работнiкi культуры, прамысловасцi, медыцыны, сацыяльныя работнiкi. Быў распрацаваны статут клуба, кожны год складаецца план пасяджэнняў. У статусе клуба запiсана, што членам клуба можа стаць кожны непрацуючы пенсiянер Глуска, якi абавязаны прымаць самы актыўны ўдзел ва ўсiх мерапрыемствах клуба.
Была распрацавана праграма працы клуба, якая раскрывае накiрункi нашай дзейнасцi:
Стварыць пры клубе камiсiю па экалогii, якой неабходна :
а) з дапамогай прэсы звярнуць увагу ўсiх жыхароў Глуска к рацэ Пцiч, якая забруджваецца адыходамi прамысловых прадпрыемстваў;
б) прапанаваць галоўнаму радыёлагу раёна пастаянна iнфармаваць жыхароў раёна аб чыстых i радыяцыйных урочышчах, дзе пастаянна збiраюць дары лесу.
Працягваць збiраць фальклорны матэрыял.
Пастаянна абнаўляць свае канцэртныя праграмы.
Аднавiць на сцэне сiламi аб'яднання забытыя абрады.
Падрыхтаваць новую творчую праграму к свайму юбiлею.
Хадатайстваваць перад кiраўнiцтвам раёна з мэтай :
а) вырашыць пытанне аб арганiзацыi пахавальнага бюро у г.п. Глуск;
б) вырашыць пытанне аб прывядзеннi ў добры рабочы стан калодзежаў, якiя размешчаны на тэрыторыi г.п. Глуск.
Прапанаваць кiраўнiцтву раеннай бальнiцы г.п.Глуск:
а) адкрыць у палiклiнiцы кабiнет экстраннай дапамогi хворым, суадносна яго абсталяваць неабходнай аппаратурай i лекамi;
б) закупiть неабходную колькасць танометраў, якiх заўжды не хапае, каб памерыць цiск.
Арганiзаваць вольны час пенсiянераў з дапамогай розных форм адпачынку.
     
Дарэчы, першая праграма, якую мы прынімалi, ужо выканана, а гэта таксама выканана амаль на 60%.
Збiрацца сталi ў адным з самых утульных пакояў бiблiятэкi, iнтэр'ер якога распалагае да сустрэч такога характару - у iм светла i цепла, шмат кветак, мяккая мэбля, пiянiна, тэлевiзар.
Вось так, кожную сераду i пачалi сустракацца ў бiблiятэцы жанчыны. Усе, што робiцца ў клубе, прапаноўваюць самi жанчыны, самi ж свой задум у жыцце i ператвараюць. На сустрэчу ў клуб запрашалi работнiкаў бальнiцы i райвыканкама, раеннай газеты i прокуратуры. Шмат перачыталi кнiг, газет, часопiсаў, шмат чаго абмяркоўвалi. Жанчыны дзеляца сваiмi думкамi, назiраннямi,перажываннямi, абменьваюцца вопытам у розных галiнах ведаў, праводзiлi цiкавыя вечары i агеньчыкi, а перад гэтым пасля кожнай цiкавай размовы - пасежданнi закончвалiся песняй, альбо рэпетыцыяй да наступнага вечару. Жыцце паказала, што жанчыны хочуць не толькi збiрацца i абмяркоўваць, размаўляць, але яны яшчэ хочуць спяваць.
Амаль праз тры гады працы клуба мы звярнулiся за дапамогай да быўшага загадчыка аддзела культуры Ганны Мiкалаеўны Кажушка, у якой музычны слых, як кажуць, ад Бога. I яна прыйшла - жанчыны пачалi спяваць пад яе кiраўнiцтвам.
Вось так i пачалося " плаванне" нашага маленькага клуба "Зносiны" у вялiкае падарожжа працягласцю (на сеннешнi дзень) у 15 год.
Тое першае пасяджэнне вельмi добра памятаюць усе, хто на iм прысутнiчаў, яно насiла ў асноўным арганiзацыйны характар, тады ж развярнулася дыскусiя па творчасцi вядомага пiсьменнiка Ч. Айтматава. Чыталi ўрыўкi з твораў пiсьменнiка, прысвечаныя жанчыне - Мацi, а потым былi лiтаратурная канферэнцыя, прысвечаная памяцi Г.Ахматавай "У гэты час я гасцявала на зямлi", тэматычны вечар "Тут мой пачатак, адсюль мой працяг", прысвечаны жыццю i творчасцi пiсьменнiка - земляка С.I.Грахоўскага.
Сустракалiся ўдзельнiкi клуба i з пiсьменнiкамi П.Пранузай, В.Карпечанка, М. Пруднiкавым, якiя чыталi свае вершы i урыўкi з прозы.
Цiкава i змястоўна адбыўся вечар - сустрэча з паэтам - земляком Уладзiмiрам Малевiчам "Я жыву на зямлi беларускай, яе гучнае слова люблю". Бiблiятэкары прадставiлi пiсьменнiка, потым ен сам расказаў аб сабе. Слухачы задавалi розныя пытаннi. Ен адказваў на iх i чытаў вершы, якiя прыйшлiся па душы слухачам. Быў зроблены агляд яго твораў, прадстаўленых на выставе. Жанчыны падаравалi пiсьменнiку некалькi музычных нумароў, а ён у падзяку - свае кнiгi.
Цiкава праходзiлi абмеркаваннi кнiг нашага мясцовага пiсьменнiка Н.Сандамiрскага - "Людзi. Час. Жыцце", "Мястэчка - 2", "Откровенный портрет". Урыўкi з кнiг гучна чыталi, потым абмяркоўвалi, успамянаючы герояў кнiг: дзе яны жылi, якiя былi, а цi на самой справе так было, як напiсаў аўтар, як сустракалiся з роднымi герояў гэтых кнiг, да i з самiмi героямi.
У нашым клубе пабывала ўдзельнiца падобнага на наш калектыў госця з Украiны - Альмiра Iгнатаўна Кiсялева. Яна падзялiлася вопытам аб пасяджэннях у сваiм калектыве, аб тым, як збiраюцца, што абмяркоўваюць, што спяваюць, як жывуць у братней Украiне.
"Iшла Каляда, калядуючы" - свята каляд. У госцi прыйшлi цыгане, каза, якiя ўсе вельмi добра спявалi, скакалi, са святам вiншавалi, а яшчэ на дарогу сабе сала з каўбасой прыхапiлi. Шмат было у гэты вечар песень, танцаў, успамiнаў, фотаздымкаў на памяць.
Цiкавай падзеяй для жыхароў Глуска стаў конкурс "А ну, бабулi!", якi праходзiў у кiнотэатры "Арыен" i складаўся з цiкавых заданняў i конкурсаў, сярод якіх былі лiтаратурная вiктарына, "Бабулiна казка”, "Чаравальных спраў майстрыха”, "Лепшы кулiнар”, "Букет маей бабулi”.
Пераможцай конкурсу стала М.I.Кузнецова.
Добрая лiрычная песня вельмi аб'ядноўвае ўдзельнiкаў клуба "Зносiны". Яна будзiць успамiны, узнiмае настрой. Калi члены калектыва вырашылi паспрабаваць свае сiлы ў мастацкай самадзейнасцi, бiблiятэкары дамовiлiся, каб быў мастацкi кiраўнiк.
Песня па сапраўднаму здружыла гэтых немаладых жанчын, аб'яднала, дала iм зарад бадзерасцi. Не раз выступленнi калектыву гучалi на сельскiх сцэнах, на вечарах "Цудоўная краса фальклору", "Зямлi маей спадчына", "Няхай песня яднае людзей". Апладысментамi сустракаюць гледачы ўсе праграмы калектыву, аснову якiх складаюць беларускiя песнi, беларускi гумар. Гледачоў прываблiвае майстэрства выканання таго цi iншага твору, эмацыянальнасць гучання, аптымiзм.
Са сцэнарыем "Глускiх вячорак" жанчыны аб'ездзілi ўвесь раён. Пасля прагляду вячорак вядучы перадачы "Запрашаем на вячоркi" запрасiў калектыў клуба на тэлебачанне. Гэта было ў 1993 годдзе. Прапанова была прынята. Дэбют атрымаўся удалым. Пасля яго ўдзельнiкi клуба атрымалi шмат водгукаў з усiў куткоў рэспублiкi.
Традыцыйнымi сталi "Агеньчыкi", прысвечаныя сустрэчы Новага года, жаночаму дню 8 Сакавiка, Дню Перамогi. Праводзяцца Днi імянiннiка. Не адзiн з агеньчыкаў прысвячаўся iмправiзацыi на тэму старога Новага года - гучалi вершы, байкi, анекдоты, гумарыстычныя маналогi, праводзiлiся гульнi, атракцыены.
Вялiкi iнтарэс вызвала прэм'ера элегii С.Грахоўскага "Мястэчка, мястэчка". С.I.Грахоўскi - зямляк глушчан, якi заўседы памятаў сваю маленькую Радзiму, прыязджаў на яе кожны год. У цэнтральнай бiблiятэцы сабрана амаль ўсе, што выходзiла з-пад пяра пiсьменнiка з яго дароўнымi подпiсамi. Таму i абмеркаванне кнiгi цiкава тым, што многiя з прысутнiчаючых былi жывымi сведкамi апiсаных падзей. Прыемна адзначыць, што у наш нялегкi час людзей адольвае цяга да кнiгi. 3 якiм вялiкiм iнтарэсам усе аднеслiся да прэм'еры кнiгi Янкi Крука "Сiмволiка беларускай народнай культуры" i Васiля Лiцвiнкi "Святы i абрады беларусаў". Амаль усе ўдзельнiкi клуба прачыталi гэтыя кнiгi i зрабiлi сабе запiсы.
Вельмi шмат паседжаннеў мы прысвяцiлi вывучэнню свят беларускага земляробчага календара. Адкуль пайшлi i чаму так называюцца святы "Вялiкдзень", "Юр'я, " " Троiца, " "Спас, " "Ушэсце, " "Пакровы, " " Каляды, " "Хрышчэнне?" Як i дзе iх святкуюць, што у гэтыя днi робяць? Шмат з гэтых свят мы i адзначалi. "Я булку спякла, пакаштаваць прынясла" - пад такой назвай адзначалi Вялiкдзень. Адразу пелi валачобныя песнi, успамiналi, як дома ў дзяцiнстве правiлi гэта свята. Каштавалi булкi i вiншавалi адзiн аднаго са святам. Частавалi ўсiх валачобным яйкам, гулялi ў бiткi - атрымалася сапраўднае свята.
Спраўлялi ў Масленiцу "Тешчыны вячоркi", на якiх абавязкова кожны, хто быў на вячорках павiнен расказаць пра свайго зяця i абавязкова яго пахвалiць. А за што? А вось трэба было i знайсцi за што, цi што расказаць цiкавае пра яго. Бьлi тут i блiны с рознымi прысмакамi i сюрпрызамi, а таксама песнi, гульнi, танцы.
"Пакроўскiя вячоркi" - на iх, у госцi запрашаў дзед Цярэшка i яго жанчына. Спявалi песнi, было шмат гумару.
У памiнальны дзень "Дзяды" збiраемся, каб успомнiць ўсiх, хто ўжо пайшоў ад нас у нябыт, гаворым аб тым, што яны значылi для нас, для клуба "Зносiны".
Прэм'ера кнiгi "Жывая вада" зрабiла для ўсiх адкрыцце не толькi аб хрышчэнскай вадзе, але i аб вадзе, якая бярэцца на Iвана Купалу, аб жывой i мертвай вадзе - што лечыць, як ей карыстацца, а яшчэ, як i самiм можна зрабiць лячэбную ваду.
Увагу прыцяглi да сябе i такiя кнiгi: Касько У.К. "Святло далекай зоркi" i зборнiкi "Беларускi фальклор" i "Традыцыйны фальклор Магiлеўскага Падняпроўя". Шмат артыкулаў з iх чыталi, абмяркоўвалi, штосцi бралi сабе ў рэпертуар.
"Лёс свой не абойдзеш, не аб'едзеш" - пад такой назвай прайшоў цэлы шэраг паседжанняў, на якiх жанчыны расказвалi аб сваiм жыццi. Хто яны, адкуль яны, якiя ў iх сем'i, дзе хто жыве i як? А жыцце людзей, што ў нас у калектыве, вельмi цiкавае - гэта маленькая энцыклапедыя не толькi асабiстага жыцця, але i жыцця нашай краiны i сваей маленькай радзiмы. Дзялiлiся звычаямi, абрадамi, прыкметамi сваей мясцовасцi. Бо людзi ў клубе па нацыянальнасцi розныя - беларусы, рускiя, украiнцы, яўрэi, з розных куткоў былога Саюза. Расказаць было аб чым.
А яшчэ заўжды дзеляцца сваiмi пачуццямi аб паездках на Радзiму, у госцi да дзяцей. Праглядаем разам вiдэакасеты. Адна з такiх - "Вяселле ў Iзраiлi".
Арганiзоўвалi сустрэчу з правiзарам райаптэкi Шчэрба Т.М., якая расказала пра розныя лекавыя раслiны, калi iх збiраць, як лячыцца i ад чаго. Яна падаравала нам кнiгу "Фiточай: 35 рецептов". Праходзiлi паседжаннi на тэмы "Здаро'е з градкi", "Лекi з народнай аптэкi", "Рэцэпты ад п'янства", "У гасцях у Вангi", "Рэцэпты цiбецкага доўгажыхарства". Адбылiся падарожжы па кнiгах серыi "Исцели себя сам", "Народный лечебник". Рабiлi гучныя чытаннi артыкулаў пра доўгажыхароў свету i нашай краiны.
Запрашалi на сустрэчу доктара - тэрапеўта i iнфекцыянiста Саломка М.А. Тэма сустрэчы - "Гіпертанiя : як яе пазбегнуць i як лячыць?" А яшчэ яна адказала на усе пытаннi, што задавалі жанчыны. Адбылася i сустрэча з доктарам-валеолагам санэпiдэмстанцыi, якая пазнаемiла ўсiх з такой цiкавай iнфармацыей, як "Шаленства ў раёне", "Снiд, венерычныя хваробы - гэта небяспечна", "Дызентырыя ", "Вада у раене: якая яна i адкуль?".
Правялi гучнае чытанне i дыскусiю па тэме "Эўтаназiя: за i супраць (права жыць i права памiрать)”. Усе жанчыны высказалiся за эўтаназiю.
Кола тэм паседжаннеў не абмежавана, яны бываюць самыя разнастайныя - "Прысядзiбныя клопаты", "Раслiны у маiм агародзе". Гэтыя тэмы абумовiлi сустрэчу з аграхiмiкам раена Рошчынай С.У., якая расказала, як высаджаваць раслiны, вырошчваць, падкармлiваць, ратаваць ад шкоднiкаў, адказала на шматлiкiя пытаннi жанчын.
"Вашы памочнiкi у садзе i агародзе", "Памiдорны сезон", "На вум матайце, добрае семя для град купляйце", "Сучаснае жыцце: падзеi, факты", "Свет цiкавага", "Хочаце верце - хочаце не верце" - гадзiны цiкавых паведамленняў.
"Чым жыве краiна", "Пенсii, квартплата, субсiдыi, кампенсацыi", "Да чаго сам не дойдзеш - тое ў кнiжках знойдзеш" - гэта агляды-рэкамендацыi цiкавых парад, якiя запiсваюць жанчыны, каб прымяняць у сваiм жыццi.
У 1998 годзе клубу "Зносiны" споўнiлася 10 год. Гэты юбiлей спраўлялi ў час каталiцкiх Каляд - 25 снежня. Прыгожа прыбраная сцэна, юбiляры ў народных беларускiх касцюмах. Амаль поўны зал гледачоў, якiя сабралiся павiншаваць сваiх землякоў з юбiлеем. Вечар праходзiў у выглядзе перадачы "Ад усей душы". Кожнаму ўдзельнiку клуба быў прысвечаны музычны нумар, аб кожным было сказана нешта цiкавае з жыцця. Вiншавалi юбiляраў i народныя калектывы "Спадчына" i "Крынiчанька". Юбiляры i самi не засталiся ў даўгу: яны пелi песнi, рамансы, дзякавалi ўсiх за ўвагу да iх. Вялiкi Святочны каравай пад гукi спеваў камернага хора музычнай школы атрымалi юбiляры ў фiнале вечара. А потым быў салодкi стол у кафэ. Частавалiся караваем, спявалi, весялiлiся. Вечар удаўся i спадабаўся ўсiм. Пажылыя людзi i юбiляры, i тыя, што былi у зале, яшчэ раз маглi ўвачавiдкi ўбачыць i адчуць, што i на пенсii можна жыць паўнацэнным жыцццём i быць патрэбным грамацтву.
Праводзяцца пастаянна агляды часопiсаў i розных газетных артыкулаў: "Пачытайце "Талаку" будзе многа толку"; "Чвэрць гадзiны на глускiя навiны"; "Он очень мал, но так удал, все смеются, кто его читал" (Часопiс "Вожык”), "Лунны календар у дапамогу гаспадыням”, "А што робiцца у свеце, што гавораць у Савеце (Навiны ад Прэзiдэнта)".
"Сiмволiка нашай краiны" - агляд-гутарка па гэтай кнiзе дала магчымасць усiм спазнаць гiсторыю нашага сцяга, герба, iх атрыбутаў...
"Страсцi вакол цэн...", як на маленькую пенсiю пражыць, сябе пракармiць... i iнш.
Тэма Чарнобыля заўжды болем праходзiць праз сэрцы жанчын. Шмат бяды прыйшло з iм. Праводзiм часiны памяцi ў дзень Чарнобыля "Чарнобыль - наш боль"i агляды твораў пра Чарнобыль, кранула жанчын тэма "Дзецi Чарнобыля", "Радыяцыя i навакольнае асяроддзе", "Жыццё ў Чарнобыльскай зоне", "Заложнiкi зоны".
Нецiкавых сустрэч у клубе "Зносiны" не бывае. Кожная сустрэча з новым чалавекам - гэта ужо цiкава. Цiкава было слухаць аповед ветэрана вайны i працы, мясцовага паэта В. Лаўрыновiча i загадчыцу райана Каранец Л.Р., якая расказала аб рабоце жаночага Савета, аб тым, якую дапамогу ен аказвае адзiнокiм жанчынам, пажылым людзям, удовам; сустрэча з натарыусам раёна Герлоўскай Р.Ц. i начальнiкам райсабеса, якiя адказалi на ўсе пытаннi жанчын, расказалi аб афармленнi розных дакументаў, бумаг. Дарэчы, у мiнулым годзе, у Дзень пажылых людзей клуб "Зносiны" запрасiлi работнiкi райсабеса i там, у сябе вiншавалi нас са святам, разам пелi песнi, дзялiлiся думкамi аб сваiм жыццi, у канцы усе, хто быў, атрымалi падарункi. На сустрэчу з жанчынамi ў свой час прыходзiлi i работнiкi райвыканкама, якiя расказвалi жанчынам аб выбарах, рэферэндуме, аб кандыдатах у дэпутаты i ў прэзiдэнты i адказвалi на розныя пытаннi. Запомнiлася ўсiм i сустрэча са святаром Уладзiмiрам - царквы Барыса i Глеба, што ў Магiлёве. Два разы ён быў у нас. Былы студэнт Жыровiчскай духоўнай семiнарыi, Уладзiмiр цiкава расказваў аб гэтай абiцелi, аб гiсторыi з'яўлення ў Жыровiчах чудатворнай iконы Божай Мацi, якая i зараз знаходзiцца там, гiсторыю падзялення царквей, веравызнанняў, аб пастах, аб Вялiкаднi, адказаў на пытаннi слухачоў.
Аб Жыровiчах мы таксама правялi гучнае чытанне артыкула Альгерчыка В.В. "В Жировичах, под Слонимом” ("Семья”, № 8, 2000) і вось тады ў калектыве з'явiлася мара, каб з'ездзiць у Жыровiцкi манастыр. I мару мы сваю здзейснiлi. У 2001 годзе летам наведалi, хто змог па стану здароўя. Тут адбылася яшчэ адна цiкавая сустрэча з нашым земляком, айцом Агапiям, якi там служыць пасля заканчэння семiнарыi. У перыяд, калi рыхтавалася правядзенне светкавання 2000 годдзя з дня ўвядзення хрысцiянства на Русi, была арганiзавана сустрэча са свяшчэннiкам Глускай праваслаўнай царквы айцом Мiкалаем. Гэта быў вечар пытанняў i адказаў. Як паказаў час, людзi заўжды верылi ў Бога, у душы многiх ён жыве заўжды. А вось абрадаў царкоўных мала хто ведае. На ўсё, што цiкавiла, айцец Мiкалай даў адказы. А пытанняў было шмат - больш за 60. Айцец Мiкалай аказаўся вельмi цiкавым субяседнiкам, змог так заняць аўдыторыю, што ўсе яго слухалi з захапленнем, бо ён не толькi на пытаннi адказваў, а яшчэ шмат чаго расказаў пра веру, пра царкву, пра музыку i песнi, якiя выконваюцца на службах у царкве. Гэта сустрэча так спадабалася, што яна атрымала свой працяг. Праз некаторы час пачалi сустракацца па чацвяргах, дзе айцец Мiкалай праводзiў "Урокi праваслаўнай веры". Тэмы бiблейскiх чацвяргоў былi розныя: гісторыя Вечнай Бiблii, як яе чытаць, як панiмаць.
Вывучэнне "Новага завета", "Таiнства царквы", "Заповеди завета", "Гсторыя жыцця Iсуса Хрыста, жыццё святых: вечнае i бязгрэшнае, "Iсповедь": што для гэтага патрэбна, як сябе паводзiць у гэты час”, "Грахi i iх iскупленне". Асаблiвая ўвага была звернута на такую тэму, як жыццё пасля смерцi. Абмяркоўвалася таксама кнiга Моуди "Жыццё пасля смерцi"; вечар пытанняў i адказаў "Праваслаўныя звычаi ў паўсядзённым жыццi землякоў", "Праваслаўныя святы: велiкдзень, хрышчэнне, святая вербная нядзеля” i iнш. Гісторыя гэтых свят; падарожжа па царкоўнай лiтаратуры "Як сябе весцi у царкве?; "Як выйсцi замуж" - праслухванне касеты з гутаркай свяшчэннiка для моладзi.
Айцец Мiкалай наведаў Iерусалiм, i вось аб сваiх ураджаннях, што засталiся ад паломнiцтва у гэтае святое месца i дзялiўся са слухачамi. Акрамя гэтага, абмяркоўвалi яшчэ такiя пытаннi, як "Преданья старины глубокой", "Католiкi, бапцiсты, iегавiсты" - чым яны жывуць?”
Нават сустракалiся з людзьмi такога веравызначэння, якiя расказвалi пра сябе, пра сваю веру.
Цiкавымi былi i тэмы "Вялiкi пост" i "Апокалiпсiс" (па Настрадамусу), "Што прадсказвае Глоба?", "Людзi зямлi - вялiкiя i маленькiя", па старонках друку "Очевидное-невероятное", i "О вечном i суетном". Асаблiва эмацыянальна праходзяць паседжаннi-абмеркаваннi пасля гучных чытанняў артыкулаў на тэмы "Час i жыццё", "Выбары...", "А цэны растуць" , "США i Беларусь (жыцейскiя гiсторыi)». Праводзяцца на паседжаннях i "інфармацыйныя хвiлiны", на якiх усе могуць пазнаёмiцца з новымi законамi, прынятымi ў правiцельстве, што датычыцца жыцця iменна iх, пенсiянераў - пенсii, камунальныя паслугi, iльготы, выплата кампенсацый, чэкi "Маёмасць", пашпарты... Праводзяцца часта на паседжаннях хвiлiнкi-гумарынкi, тыпа "Якi час, такiя i байкi”, "Хвiлiна смеху - жыццю не памеха". Вялiкае свята "День перамогi" заўжды адзначаецца.
Праводзiлi лiтаратурна-музычны вечар "Бэзавы туман" i вечар-спамiн "Как молоды мы былi..."
Таксама праводзiлiся прэм'еры кнiг i лiтаратурныя часiны: "Анталогiя беларускай эпiграмы", "Анталогiя беларускай эпiтафii", Е.Мазова. "Скрытая прырода чалавека". I.Шамякiн "Пошукi прытулку", Лiбiнтов М.А. " Познаём мiр таiнств", Далiдовiч А. "Между жiзнью i смертью" i iнш.
Абмяркоўвалiся тэмы "Абрады у маiм жыццi", "Ваши животные и ваш характер». Заўсёды карыснымi атрымлiваюцца парады, дадзеныя на тэматычных паседжаннях "Защитим свой огород от болезней и невзгод», "Прайшоў Вялiкдзень свяценькi узялiся усе за сявенькi", "Здароўе з градкi". Шмат матэрыяла iдзе "У тваю запiсную кнiжку".
Ганна Бычкоўская з нашага калектыву прыняла ўдзел у ўсебеларускiм фестывалi гумару ў Аўцюках, адкуль прывезла карцiну i дыплом.
У сваiм репертуары шмат ставiм розных пьес, мiнiацюр - "У доктара", "Вось якое жыццё"; " Мацi-зязюля", "Вольскi -Несцерка" (дзе суд, кiрмаш) "Хорошй муж, Свякруха i..."
Праводзiлi завочнае падарожжа па сваiм раёне, а таксама па кнiзе "Памяць. Глускi раён", дзе дарэчы па першых вокладках ёсць фотаздымак нашага калектыву, а у канцы кнiгi пра яго напiсана.
Была ў нас i свая каса ўзаемадапамогi - збiралi кожны месяц узносы. Ходзiм наведваем хворых, нямоглых. Адзiн другому робiм масаж, уколы, мераем цiск. Калi хацелi ў нашым раёне будаваць адстойнiк па захаванню радыеактыўных адходаў у Глускiм раёне, то пiсалi пiсьмо у Савет Мiнiстраў з просьбай аб адмене гэтага рашэння. I мы атрымалi адказ. Будаўнiцтва не пачалося. Па магчымасцi ўмешывалiся i ў асабiстае жыццё абяздоленых людзей, альбо асабiста, альбо праз нашу раённую газету «Радзiма».
Гісторыя клуба размешчана ў альбомах з фотаздымкамi, выразкамi артыкулаў з газет, сцэнарыямi праведзеных мерапрыемстваў.
За свае творчыя дасягненнi калектыў клуба "Зносiны" не аднойчы ўзнагароджваўся граматамi, дыпломамi, цэннымi падарункамi.
У 1991 годдзе да працы з калектывам далучыўся раенны Дом культуры, работнiкi якога дапамагаюць у арганiзацыi канцэртнай дзейнасцi. Са сваiмi мерапрыемствамi калектыў аб'ездзiў увесь Глускi раен, выступал ў Любанскiм i Бабруйскiм раёнах, удзельнiчал ў раённых, абласных, рэспублiканскiх конкурсах i фестывалях, прымал ўдзел у фестывалi гумару, што праходзiў у Аўцюках, выступал на сцэнах Магiлева i ў Мiнску на тэлебачаннi.
За дасягнутыя поспехi ў самадзейнай мастацкай творчасцi, актыўную работу па прапагандзе народных традыцый аматарскаму аб'яднанню "Зносiны" у 1995 годдзе прысвоена званне "народны".
 
Іна Кірына