КАЛЮГА

Пайшлi аднаго разу два вяскоўцы — Сцяпан ды Сань — у Глуск. Дарога iх чакала няблiзкая, таму вырашылi выйсцi з ранiцы. А iшлi яны не проста так сабе, а па патрэбе. Абодва былi добрымі майстрамi: адзiн кравец, а другi шавец. Так ужо павялося, што жылi яны у вёсцы па суседству i, каб спарней усе атрымлiвалася, працавалi таксама ўдваiх. Улюбёнай справай займалiся не кожны дзень, а толькi у больш-менш вольную часiну, бо трэба ж было i гаепадарку весцi, i зямлю апрацоўваць — з аднаго рамяства не пражывеш, хоць гэта была добрая падтрымка для сям'i. Ужо колькi разоў сябрукi збiралiся перабрацца жыць у мястэчка цi крыху блiжэй да яго. Там жа можна было i зямлю араць, i шыць, ды i гатовы тавар значка прасцей збываць, чым у далёкай глухой вёсачцы. А так трэба было у Глуск выбiрацца, каб прадаць. Прадавалi заўсёды, бо цану надта не дралi i якасць высокая была. Але абавязкова выпраўлялiся на кiрмаш ўдваiх. Жонкi часта лаялiся:

        Чаго гэта вы абодва, як гусакi, сунецеся?! Можна i аднаму схадзiць ды прадаць — цяжар жа не вялiкi.

Крычалi жонкi таму, што мужчыны заўсёды чарку-другую любiлi у карчомцы асушыць, замачыць, як казалi вяскоўцы, свае продаж i выручку. А ад жонак адгаварыцца iм было як раз плюнуць. Сань толькi пачне:

        Ого, адзiн... Паспрабуй, сама схадзi. Думает, так легка прадаць, ды яшчэ каб не танна прадаць? Схадзi з вас каторая, а мы дома пасядзiм, пачакаем. Нельга аднаму таргавацца, бо хутка цану саб'юць i прымусяць за так аддаць.

Жанчыны адразу языкi прыкусвалi, але гаспадары iм яшчэ болей солi на хвост насыпалi. Тады у спрэчку ўмешваўся Сцяпан:

        Не дачакаецеся, каб мы па адным хадзiлi! А калi па дарозе назад якiя зладзеi нас падпiльнуюць? Думаеце, гэта ўсё так проста?

        Ды мы заўсёды баiмся, каб нас не перастрэлi, тады не толькi з грашыма развiтаешся, а i з жыццём...

        Колькi за пару кажухоў дадуць тых грошай? — спрабавала выкруцiцца каторая з жанчын.

        Сама ж ведаеш, што многа даюць, хапае i на пражыццё, ды i на ўсё iншае. Вунь зямлi колькi прыкупiлi, i жывёлы поўныя хлявы стаяць, i дзецi не голыя i не галодныя бегаюць — усяго стае...

Сцяпан гаманiў басам, не спяшаючыся, а Сань, наадварот, крычаў рэзка, адрывiста i з-за той паспешлiвасцi глытаў канчаткi i словы, i мала хто мог зразумець, чаго чалавек дабiваецца. Але жанкi, дзякуй Богу, добра iх разумелi. Калi пачыналася такая песня, то часта перерастала яна у буйную спрэчку i, бывала, канчалася лёгкай рукапашнай сутычкай. Не раз, не два у мужыкоў радзелi бароды, а жанчыны старанна захутвалi твары хусцiнкамi, каб на iх не было вiдаць трапных удараў мужчынскiх рук. Жыццё было жыццём, i яго ўспрымалi такiм, якiм яно атрымлiвалася.

Жанчыны iшлi на папятную i спрабавалi павярнуць справу iншым бокам.

        3 гэтым мы згодны, але як вы растлумачыце, што кожны раз з кiрмашу вы заяуляецеся толькi на другi дзень, ажно пад вечар, ды яшчэ i добра выпiўшы?

Сцяпан ды Сань пакручвалiся, спрабуючы знайсцi выйсце.

        Ну...

        Ды...

        Вось яно i маеш: збiраецеся, каб напiцца... Вось дзе прычына, — катэгарычна заяўлялi жанчыны.

Але сябрукi знаходзiлi выйсце.

        Толькi каб напiцца? Не для гэтага! Паводле народнага, нельга прадаць рэч i не замачыць...

        Чаму гэта?

Сцяпан уздымаў высока угару руку i гаварыў:

        Паслухайце вы iх! Паглядзiце! Яны нават не ведаюць, чаму так нашыя дзяды ды прадзеды рабiлi!

Жанчыны прымаўкалi, а Сань ажно рот прыадкрываў, бо далека не заўсёды i ён мог зразумець думку сябрука. Мала што таму магло прыйсцi у галаву, калi шалёна шукаў выйсця?

Абвёўшы позiркам яшчэ пару разоў прысутных, з выглядам пераможцы Сцяпан вымаўляў:

        Яны выпiвалi таму, што быў такi няпiсаны закон: прадаў рэч — абавязкова выпi, iначай потым ад цябе адвернецца удача.

        Во, — падтрымлiваў хаўруснiка Сань, — во гэта яны i гаварылi.

Жанчыны спачатку не знаходзiлi, што сказаць, але потым усе ж выкручвалiся:

        Дык яны, можа, калi i выпiвалi, то пакрысе, а не гэтулькi ж, як вы...

        Ага... Можа, па якой чарачцы...

        I дадому на сваiх дабiралiся...

Тут Сань спяшаўся апраўдацца:

        Нас жа таксама нiхто не падвозiць, самi дабiраемся.

Жанчыны пераходзiлi ў наступ:

        Дык яны ж не на другi цi на трэцi дзень, пад самы вечар, дабiралiся, а за дзень паспявалi абярнуцца...

Толькi Сцяпана ўжо нельга было стрымаць:

        Калi такая справа, то яны ж на конях ездзiлi, пешшу не паспелi б.

Як бы там нi было, але, калi мужчынам закарцiць, яны выбiралiся у дарогу, нягледзячы нi на што.

На той раз таксама выбралiся. Паджгалi да Глуска з двума кажухамi. Выйшлi — яшчэ толькi зоркi на небе з'явiлiся, каб паспець на пачатак кiрмашу — iначай там i рабiць не будзе чаго. Перлi так, што толькi лужыны пад нагамi трашчалi. Па-першае, спяшалiся, каб не запазнiцца, а па-другое, проста баялiся. Мала на каго можна было напароцца у начны час. А калi чалавек баiцца, то ён заўсёды са спакойнага кроку на бег пераходзiць, так яму здаецца, што ён страх цi пераганяе, цi ўвогуле адганяе.

Выперлiся мужчыны на роўную дарогу, а ужо свiтанак пачынаецца. Пайшлi спакайней, бо недалёка заставалася. Тут Сань i кажа:

        Ведаеш што, братка? Задумаў я нешта...

        Што ужо ты там прыдумаў?

        А давай мы сёння за адзiн дзень туды i назад управiмся.

        Навошта?..

        Ды каб жонкам насы ўцерцi. Крычаць, крычаць...

        Прадаць дык мы паспеем, i замачыць — таксама, а вось каб пераспаць крыху...

        А мы прадамо, зойдзем у манапольку, купiм там пару бутэлек i пакiруем дамоў. Сядзем дзе у ляску, джыгнём добра — i дамоў...

        Развязе.

        Ды не паспее. Перакусiць жа ўзялi, яшчэ якога селядца прыкупiм... 3 такой закуссю можна будзе i болей выпiць...

Так i зрабiлi дружбакi. Прадалi выгадна кажухi, забеглi ў манапольку, узялi там што хацелi i назад прыпусцiлi. Нават шынкар ад здзiўлення рот разявiў, бо такога раней не здаралася.

Селi амаль перад самымi хатамi у ляску i... усе выпiлi. Як потым нi спрабавалi здагадацца, што далей было, — нiчога не маглi ўспомнiць, толькi жонка Саня пастаянна казала:

        Калюга ты, калюга... У калюзе гразь ляжыць, i ты ў гразi той валяется...

А «калюга» па-нашаму — лужына, балацiна. Вось адкуль назва вёскi.

 

Магілёўшчына. Назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў. Мінск. Беларусь. 2002

 

КАЛЮГА, веска у Калацiцкiм сельсавеце. Вядома з 1626 г. як сяло у складзе маёнтка Глуск Дубровiцкi Глускай воласцi Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства, шляхецкая ўласнасць. У 1692 г. 16 дымоў, у Пагосцкiм войтаўстве Навагрудскага павета. У 1708 г. сяло у Глускiм графстве. У 1727 г. 20 двароў, 15 жыхароў мужчынскага полу, у складзе маёнтка Глуск, ўласнасць памешчыка. У 1758 г. 19 двароў, веска у складзе маёнтка Глуск Рэчыцкага павета Мiнскага ваяводства ВКЛ, ўласнасць князя Радзiвiла, у арэндзе Станiслава Вейняловiча. У 1765 г. 21 двор. 3 1793 г. у складзе Расiйскай iмперыi, цэнтр маёнтка Бабруйскага павета Мiнскай губернi. У 1838 г. 4 двары, 25 жыхароў належалi I.Умiнскаму, 9 двароў, 49 жыхароў — Райкевiчу, 3 двары, 22 жыхары — Казлоўскаму, 6 двароў, 29 жыхароў — I.Навамейскаму. У 1847 г. 3 вёскi: Калюга-1, 16 двароў, 98 жыхароў, Калюга-2, 5 двароў, 39 жыхароў, i Калюга-3, 8 двароў, 54 жыхары. У 1897 г. 52 двары, 364 жыхары, у Глускай воласцi Бабруйскага павета. Меўся хлебазапасны магазiн. У 1907 г. у сяле 70 двароў, 399 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 25 жыхароў. У 1916 г. адкрыта школа (народнае вучылiшча). У 1917 г. у вёсцы 90 двароў, 503 жыхары (з iх 5 яўрэяў), у маёнтку 40 жыхароў.

У 1926 г. у вёсцы 94 двары, 380 жыхароў, у былым маёнтку 7 двароў, 42 жыхары. У 1931 г. арганiзаваны калгас «Камунiст», якi у 1937 г. аб'ядноўваў 150 гаспадарак. Меў 1370 га сельскагаспадарчых угоддзяў.

У 1992 г. у вынiку пажару веска згарэла. У хуткiм часе адбудавана. У 1996 г. 48 двароў, 93 жыхары, у складзе эксперыментальнай базы «Глуск».

“Памяць. Глускі раён”. Мінск, Белта, 1999