
Нарадзіўся ў 1951г. у в. Калацічы. Закончыў Глускую СШ №1, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1974), Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 г. галоўным аграномам калгаса імя Чапаева Глускага раёна. Быў другім, першым сакратаром Глускага РК ЛКСМБ, з 1978 г. другі, з 1980 г. першы сакратар Магілеўскага абкома камсамола. У 1984-1987 гг. старшыня Бабруйскага райвыканкама, у 1987-1991 гг. першы сакратар Бялыніцкага РК КПБ. З лістапада 1991 г. працаваў намеснікам дырэктара па кадрах, камерцыйных пытаннях вытворчага аб’яднання "Бабруйскмэбля". У студзені 1995 г. выбраны старшынёй Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта. Ганаровы грамадзянін Глуска з 1997 г. З мая 1999 г. - намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкома.
"Памяць. Глускі раён". Мінск, Белта, 1999, с. 573-574.