Галоўная » 2009 » Апрель » 26
 
Напярэдадні 65 гадавіны Перамогі ў Глускім раёне ўстанавілі два мемарыялы
Напярэдадні 65 гадавіны Перамогі ў Глускім раёне ўстанавілі два мемарыялы

Адзін на месцы пахавання салдатаў, якія вызвалялі раён у 1944 годзе. Другі - памяці тых, хто не вярнуўся дамоў з франтоў Вялікай Айчыннай. Першыя кветкі 9 Мая сюды прынясуць унукі і праўнукі загінуўшых воінаў.

Расказвае Уладзімір Сёмкін: Ужо дзесяць гадоў Васіль Рыгоравіч Моніч аднаўляе помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння завершаны мемарыял у вёсцы Хвастовічы. Тут пахаваны пяцьдзесят воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў 1944 годзе падчас вызвалення Глуска. Не забыты і адзінокія магілы. 23-гадовы камісар партызанскага атрада быў пахаваны ў непрыкметнай магілцы, зараз тут стаіць асобны памятны знак.
(Васіль Моніч, дырэктар ЧУП "Агава")
У Казловіцкім сельсавеце 12 маленькіх вёсачак. 176 жыхароў гэтых вёсак не вярнуліся дамоў з фронту - гэта амаль кожны другі. Зараз усе іх імёны вядомыя і занесены на мемарыяльную дошку.
Для мясцовых жыхароў аднаўленне мемарыяла вельмі важнае. Бо тыя, каму ўстаноўлены гэты помнік, - іх блізкія ці суседзі. Сёння тут вядуцца апошнія работы, і ўжо на Дзень Перммогі першыя кветкі сюды прынясуць унукі і праўнукі загінуўшых.
Такіх мемарыялаў Васіль Моніч устанавіў ужо дзесяткі. Адзін з першых - у сябе на радзіме ў Крупскім раёне.
(Васіль Моніч, дырэктар ЧУП "Агава")
Васіль Моніч, які вырас без бацькі, усё сваё жыццё прысвяціў таму, каб нашчадкі памяталі тых, дзякуючы каму гэтая перамога атрымана.


Белтэлерадыёкампанія. 1.04.2009. http://www.tvr.by/bel/society.asp?id=10320


Просмотров: 1458 | Добавил: Vladmin
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: