Галоўная » 2009 » Июль » 11
 
Купалье

Купалье

 

6 июля в Глуске отметили Купалье.

Этот старинный народный праздник снова стали отмечать в поселке недавно. Одной из первых попыток возродить старые традиции стало Купалье в 1997 году, когда власти решились организовать праздник на берегу реки Птичь недалеко от лодочной станции, которая еще тогда была. Той ночью на специально сколоченной сцене под навесом выступали фольклорные ансамбли, горел костер, через который прыгали смельчаки, девушки пускали венки по воде, был устроен фейерверк.

Но уже в следующем году все было по-другому. По инициативе местных властей праздник организовали заранее, в воскресенье. Он прошел на стадионе днем с 11-ти до 15-ти часов и включал в себя концерт художественной самодеятельности и детскую игровую программу.

С тех пор сценарий этого мероприятия особых изменений не претерпел. Ночная дискотека под открытым небом, которая и стала основным содержанием праздника, проводилась то около кинотеатра «Орион», то на стадионе.

В этом году Купалье прошло на стадионе. Вначале, часов в восемь вечера, перед сценой, украшенной зелеными ветками и плакатом «Са святам Купалля!», прошла детская игровая программа, затем на сцену вышли участники художественной самодеятельности. Среди них были фольклорный ансамбль Хвастовичского сельского Дома культуры, ансамбль «Купалинка» районного Дома культуры. Современные песни в исполнении Михаила Обжельяна вызвали на зеленый танцпол перед сценой вначале детей, а попозже и взрослых. Танцевать на траве пошли почти все, кто до этого сидел на трибуне. К услугам желающих подкрепиться были, как всегда, торговые палатки и столики перед ними. Шашлык подавали прямо с огня. Лотерея, как обычно, не давала шансов проиграть.

Концерт, волейбол, танцы, чарка, шкварка - так проходит в Глуске большинство праздников.

Хотя старожилы помнят, что иногда было по-другому. В советские времена около стадиона был тир, где желающие могли пострелять по мишеням из пневматических ружей. В программу праздников, посвященных таким датам, как День Победы и годовщина Октябрьской революции, входили соревнования по фигурному вождению велосипеда, мотокросс, гонки картингистов, массовые физкультурные упражнения. А в парке работали аттракционы – карусели, паровозики, «Орбита». Иногда на праздники появлялись надувные аттракционы – горки, батуты, доставлявшие массу удовольствия детям. Периодически проводились выставки картин местных художников и декоративно-прикладного творчества. Были времена, когда в Глуск постоянно привозили выставки картин из Минска. В свое время в поселке даже был свой театр.

А по воспоминаниям старожилов из Устерхов и Старого Села, раньше Купалье отмечали так:

"Асноўная святочная дзея адбывалася на ўзлеску побач з рэчкай або возерам. Да месца, на якім апоўначы распальваўся купальскі агонь, хлопцы зносілі ўсялякую старызну. Дзяўчаты з кветак плялі прыгожыя вянкі. Пасля таго, як заканчваліся асноўныя будзённыя гаспадарчыя клопаты, увесь вясковы люд, пераапрануўшыся ў святочнае адзенне, ішоў да месца запальвання рытуальнага вогнішча. Для здабывання агню нашы продкі крыж-накрыж клалі дзве лучыны, у сярэдзіну якіх устаўляўся яшчэ адзін брусок. Дужы хлопец энергічна круціў гэты брусок у далонях да таго часу, пакуль не з'яўляўся агеньчык. Запаленыя лучыны перадаваліся старэйшаму, найбольш паважанаму чалавеку вёскі, які, быццам чарадзей, падыходзіў да вялікага конусападобнага лаўжа і падпальваў яго. Усё наваколле тым часам напаўнялася гоманам, крыкамі моладзі, песнямі. Полымя шугала ў самае неба. Усё новую і новую сілу надавалі яму старэйшыя вяскоўцы. Ідучы на свята, яны бралі з сабой засохлы «май», які пасля Тройцы не выкідвалі, а спецыяльна захоўвалі ў кашарах да Купалля. Засохлыя бярозкі кідалі ў агонь па чарзе, сем'ямі.

 Пакуль пачцівая частка вяскоўцаў выконвала ачышчальны рытуал, моладзь вадзіла вакол вогнішча карагоды, спявала песні:

Наша Купалачка купалася,

На беражочку абдувалася,

На каменьчыку сушылася.

Наша Ганулька журылася,

Як на пасадзе садзілася:

—  У мяне свёкарка не родны татка,

У мяне свякроўка не родна мамка.

Ой, будзяць мяне ранюсенька,

Шлюць па вадзіцу маладзіцу.

А я, малада, паслушна была:

Узяла вядзёркі, пасіукала,

Ой, пастукаўшы, сама лягла.

—  Не ліха робіш, сам зробіш.

Не ліха робіш, сам зробіш.

Не трасца трасе — сам прынясеш.

Як толькі агонь прытухаў, дзяўчаты пачыналі смажыць яечню, якой частавалі хлопцаў і дарослых мужчын. А тыя не супраць бьілі ўзяць святочную чарку гарэлкі. Пасля вячэрняй трапезы зноўку бясконца звінелі песні, пачыналіся скокі праз вогнішча. Моладзь бралася за рукі I з разгону сягала цераз агонь. За гэтымі, здавалася б, проста забаўляльна-гульнёвымі скокамі хаваўся рытуальны пераход пэўнай часткі вясковай моладзі ў іншы сацыяльны статус — перадшлюбны ўзрост. Менавіта такім пераходам і абумоўлена тэматыка большасці купальскіх песень:

Ой, вы, кумушкі, вы, галубушкі,

Вы й куміцеся, вы й любіцеся,

Вы любіцеся, вы любіце мяне.

Як пойдзеце вы ў вішнёвы сад цвяты зрываць,

Вы сарвіце мне.

Як будзеце вянкі віць,

Дык савійце мне.

А будзеце на мора пускаць,

Дык пусціце мой.

Усе вянкі плывуць,

А мой утануў,

Усе дружкі дамоў ідуць,

А мой не прыйшоў.

Гэты дзявоцкі клопат шукаў надзейнага падмацавання і ў начной варажбе. Далейшы лёс дзяўчаты маглі вызначыць, пускаючы вянкі на ваду. Калі паплыве — чакай увосень сватоў, калі ж патоне — гэта прадказвала нядолю. Найбольш нецярплівыя і смелыя ішлі варажыць на скрыжаванне дарог (як на мяжу двух сусветаў: свайго і чужога, а можа продкаў-прашчураў, якія ўсё ведалі і маглі падказаць ці прадказаць наканаванае шчасце). Яны звярталіся з просьбай-замовай да трыпутніка, які сябраваў з усімі вятрыскамі і ўсё ведаў:

Прыдарожнік прыгожы,

Расцеш пры дарозе,

Бачыш старога і малога,

Пакажы мілога».

Игорь Кирин.

 Фото автора.

 







Купалье-1997







Купалье-2009



Просмотров: 1912 | Добавил: Vladmin
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Все смайлы
Код *: