Галоўная » Артыкулы » Выборы - 2010

Выбары прайшлі, дэпутаты абраны

Выбары прайшлі, дэпутаты абраны

У выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання прынялі ўдзел 96,5 працэнта выбаршчыкаў раёна. Галасаванне праводзілася за кандыдатаў ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Глускага раённага Савета дэпутатаў і васьмі сельскіх Саветаў дэпутатаў.

 Выбары прызнаны адбыўшыміся ў кожнай акрузе. Такім чынам, абраны 135 дэпутатаў: 95 - у сельскія Саветы. 39 - у Глускі раённы Савет, 1 - у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

 Выбаршчыкаў нашага раёна ў абласным Савеце дэпутатаў будзе прадстаўляць Васіль Долбік, старшыня СВК "Калгас "Зара". Спіс абраных дэпутатаў Глускага раённага Савета дэпутатаў апублікаваны ў сенняшняй газеце. Звесткі аб выніках выбараў у сельскія Саветы, размешчаны на інфармацыйных стэндах на тэрыторыях населенных пунктаў адпаведных сельсаветаў.

Ірына ГРАМЫКА

«Радзіма» №34 30.04.2010

Категория: Выборы - 2010 | Добавил: Vladmin (22.09.2010)
Просмотров: 1332
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: