Галоўная » Артыкулы » История

Гарадок

 

ГАРАДОК

Вёска у Завалочыцкiм сельсавеце. Вядома з пачатку XIX ст. У 1814 г. тут пабудавана з дрэва царква, якая зараз з'яўляецца помнiкам народнага драўлянага дойлiдства з выкарыстаннем стылiзаваных элементаў класiцызму. У 1846 г. мястэчка, у складзе маёнтка (стары Глуск, Глуск Пагарэлы) Дварэц Бабруйскага павета, уласнасць Л.Быкоўскага, 30 двароў. Гэтаму ж памешчыку належала i аднайменнае сяло, у якiм у 1847 г. было 24 двары, 148 жыхароў. У 1861 г. у мястэчку 314 жыхароў. У 1886 г. сяло, 27 двароў, 81 жыхар, мелiся школа, 2 крамы, яўрэйская малiтоўная школа, пабудавана з дрэва другая царква. У мястэчку у 1897 г. 48 двароў, 324 жыхары, вадзяны млын, заезны двор, 3 лаўкi, у сяле 52 двары, 337 жыхароў, хлебазапасны магазiн, лаўка, царква. Побач быў маёнтак, 1 двор, 6 жы­хароў. У 1909 г. 75 двароў, 578 жыхароў, цэнтр воласцi Бабруйскага павета. У 1911 г. у сяле 99 двароў, 466 жыхароў (з iх 2 рускiя, 6 палякаў, 36 яўрэяў), у мястэчку 66 двароў, 473 жыхары (з iх 463 яўрэi) i у маёнтку 1 двор, 4 жыхары.

У студзенi 1918 г., калi веска была акупiравана легiянерамi корпуса Доўбар-Муснiцкага, тут быў сфармiраваны партызанскi атрад, у якi ўвайшло каля 70 вяскоўцаў. У 1922 г. адкрыта хата-чытальня, у 1923 г. — бальнiца.

У 1926 г. сяло, 75 двароў, 459 жыхароў,1 мястэчка, 66 двароў, 456 жыхароў. У 1930 г. арганiзаваны калгас «Камунiст», якi у 1932 г. аб'ядноўваў 66 гаспадарак, у 1936 г. меў 337 га сельскагаспадарчых угоддзяў. Дзейнiчаў паравы млын. У 1942—1943 гг. гiтлераўцы загубiлi 89 жыхароў. У 1996 г. 66 двароў, 113 жыхароў, у складзе саўгаса «Завалочыцы».

Каля заходняй i паўднёвай ускраiн размешчана радовiшча пяску (перспектыўныя запасы 771 тыс. м3).

Радзiма беларускага вучонага у галiне мелiярацыi доктара тэхнiчных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукi БССР В. М. Зубца.


У. I. Пашкевіч, Т. Р. Чуракова.

"Памяць. Глускі раён". Мінск. БЕЛТА. 1999
  
 
 
 
               
Категория: История | Добавил: Vladmin (28.05.2009)
Просмотров: 1324
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: