Галоўная » Артыкулы » История

Календарь. Ноябрь

Календарь

Ноябрь
 

 

6 ноября 1616 года в Глуске мещане напали на отряд королевских войск под командованием Яроша Сенкевича.

 

7 ноября 1929 года в Глуске родился Марлен Григорьевич Ковхуто, географ, палеонтолог, кандидат географических наук (1968), доцент. Умер в 2007 г. в Минске.

 

Нападение мещан на королевский отряд в Глуске

7 ноября 1616 года отряд, состоявший из людей рыцарских, шляхты, обывателей разных поветов, который направлялся на московскую границу в Смоленск по приказу Яна Кароля Ходкевича, воеводы виленского, гетмана Великого Княжества Литовского, проходил через Глуск. Отрядом командовал ротмистр Ярош Сенкевич. По дороге члены отряда грабили населенные пункты, через которые следовали. Чтобы предотвратить разграбление своих домов, жители Глуска - глуские урядники князя Чарторыйского и князя Александра Полубинского Василей Зборомирский и Грыгорей Клюйвода с боярами, мещанами, подданными своих панов и казаками решили устроить засаду и напасть на проходивший отряд. Нападение произошло на расстоянии двух выстрелов из лука от Глуска, около мельницы, когда отряд проходил по гати, как это описано в жалобе ротмистра Яроша Сенкевича в суд, которую он подал через месяц после происшедшего. Шляхтичей перестреляли, в частности убили Яна Шумского, Юрия Грушевского, а возы с лошадьми, имуществом и военной амуницией увели в Глуск. У ротмистра Яроша Сенкевича пропала шкатулка с деньгами, в которой было тысяча сто злотых.

За участие в нападении многие жители Глуска были подвергнуты жестоким наказаниям, как об этом сказано в асессорском постановлении. Главных зачинщиков Василия Кондратовича, Ивана Капшовича, Саву Рабковича, Моисея Груду в Глуску били палками около столба, а глуских мещан Григория Струся и Тишку Ахрамовича покарали смертью.

Игорь Кирин

Са скаргі poтмicтpa Сянкевіча у сувязі з нападам на яго атрада казаков i глускіх мяшчан

15 снежня 1616 г.

... В року теперешнем 1616, кгды дей рота под хоруговью помененого е.м. пана Яроша Сенкевича шла и прудко ее поспешала, водлуг универсалов ясневельможного пана, е.м. пана Яна Кароля Ходкевича, воеводы виленского, гетмана Вел.кн.Лит., абы на часе, им назначоном, могла ее втавити на границы московской под Смоленском, то пак будучи им в тягненью кгды в сем року 1616 месяца ноября 6 дня, кгды шли и тягнули мимо место и замок Глуский е.к.вел. Чарторыского на Клеваню и. м. кн. Костантого и кн. Александра Полубенского у воев. Новгородском лежачый, и не ведаючы о жадной здраде и о засадках здрадливых разбойницких, также не ведаючы ни о яких людех, свовольных збойцах и лупежцах, беспечне идучы гостинцом, дорогою добровольною, и проходячы мимо место Глуск, зышли на греблю, которая была на двое стреленье з луку от места Глуского, то пак вышей помененые врадники глуские кн. Чарторыского и кн. Полубенских Василей Зборомирский и Грыгорей Клюйвода с тыми выше имены поменеными бояры, мещане и подданые панов своих и иншыми многими, которых они сами знают и имена их ведают, сполкучи и переставаючи з людьми свовольными, збойцами и лупежцами и переховываючы их у себе, снать з росказанья панов своих, в месте Глуску потаемне, а меновите: Самуеля и Криштофа Коптев и неяких Телицу и Тенюку и иншых до двух сот Козаков гултайства. Которые тые Копти з Телицою и Тенюкою и з иншыми, будучы в полку збойцы Тупальского, много лупежества людем почынили и многих пороздияли и з розгромленого и побитого полку того збойцы Тупальского поутекали, збунтовавшыся звирхности е.к.м. и Речи Посполитое, забороняючы лювоти е.к.м. и Речи Посполитое будучому добровольного истья гостинцом звыклым, дорогою добровольною мимо Глуск учынившы так коло тое гребли, яко и в млыне, на той гребле збудованым, засадзки патаемные, первей на возы, которые шли наперод через тую греблю, з тых засадзок своих, на том урочищу на гребле и в млыне починеных, крыянкою потаемне з за тое гребли з млыну и з зауголья млынового ударыли, пахоликов постреляли, возы порозбияли и иншые з конми и з возами и зо всею маетностью, ранштунками военными загорнувшы до места Глуского разбойным, кгвалтовным обычаем забрали и одного товарыша шляхтича учтивого, который возы провадил, на име пана Яна Сунского подстреливши и живого порвавшы, а потом его замордовавшы, тело утопили, альбо дей они ведомость мают, же еще жывого гдесь закопали.

«Памяць. Глускі раён», Мінск, БЕЛТА, 1999, с. 62

 

«Хрэснік» двух правадыроў

Трыццатыя гады ХХ стагоддзя – час грандыёзных будоўляў. Камсамольск-на-Амуры, "Магнітка”, ДнепраГЭС сталі сімвалам адраджэння Краіны Саветаў і пачаткам лепшага жыцця. Новая эпоха несла новыя імёны: на свет з’яўляліся Энергіі, Кімы і Трактарыны. Не прамінула гэтая традыцыя і Глуск, маленькі населены пункт на Магілёўшчыне, дзе 7 лістапада 1929 года ў сям’і маладых камуністаў нарадзіўся сын Марлен. Яго імя сімвалізавала яднанне правадыроў пралетарыяту К. Маркса і У. Леніна – а як жа яшчэ бацькі маглі назваць свайго першынца, што нарадзіўся ў дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі?

У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск: бацька стаў студэнтам БДУ, а маці паступіла ў педагагічны інстытут. Пасля школы юны Марлен калясіў на ровары па старых вуліцах і завулках, удзельнічаў у спартыўных спаборніцтвах, гуляў з равеснікамі... Назаўсёды запомніў ён пачатак Вялікай Айчыннай вайны, бамбёжку Мінска, абстрэлы эшалона, у якім эвакуіравалася сям’я Каўхутаў. Бацька ў хуткім часе пайшоў на фронт, і толькі напрыканцы вайны родныя даведаліся пра яго лёс: Р.З. Каўхута загінуў у 1942 годзе, выконваючы спецзаданне.

Жыццё ў эвакуацыі было цяжкім, не хапала самага неабходнага. Сям’я вярнулася ў Мінск адразу пасля яго вызвалення. Неяк падчас адной з вылазак у руіны да Марлена трапілі кнігі па геаграфіі, якія перавярнулі яго светаўспрыманне і дапамаглі вызначыцца з выбарам прафесіі. Пазней ён паказваў іх студэнтам са словамі: "Я ганаруся тым, што ў Мінску дзве "Геаграфіі” Страбона, і адна з іх у мяне”.

У 1946 годзе сярод першакурснікаў геафака БДУ з’явіўся невысокі хударлявы студэнт, які ў хуткім часе стаў адным з лепшых спартсменаў універсітэта. Хакей, футбол, матацыклет – вось што вабіла яго ў тыя гады. І калі ў дэканатах геафака і філфака даведаліся, што прыгажуня і выдатніца Маргарыта Яфімава выходзіць замуж за Марлена Каўхуту, многія нават спрабавалі яе адгаварыць. Але супругі жылі дружна і прайшлі поруч праз усё жыццё, выхаваўшы двух сыноў і дачку.

Пасля заканчэння універсітэта Марлен Рыгоравіч працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута геалагічных навук АН БССР. Тры гады пад кіраўніцтвам вядомага палеантолага не прайшлі для маладога вучонага дарэмна: калі пазней калегі і студэнты здзіўляліся энцыклапедычнасці ведаў М.Р. Каўхуты, той з гонарам казаў: "Школа Фурсенкі!”

Пасля заканчэння аспірантуры жонку накіравалі на працу ў Магілёў, муж не доўга думаючы накіраваўся за ёю. Работу па спецыяльнасці знайсці было цяжка, і Марлен працаваў спачатку лабарантам, потым выкладчыкам кафедры фізічнай геаграфіі Магілёўскага пед інстытута, пазней вучыўся ў мэтавай аспірантуры Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, узначальваў аддзел глебазнаўства і аграхіміі Магілёўскай абласной вопытнай станцыі. Першага снежня 1969 года ў спісе супрацоўнікаў МДПІ імя А.М. Горкага з’явілася прозвішча старшага выкладчыка кафедры геаграфіі СССР, кандыдата геаграфічных навук М.Р. Каўхуты. Не сакрэт, што на гісторыка-геаграфічны факультэт яго "пераманіў” Барыс Мікалаевіч Гурскі, якога ўразілі глыбокая эрудыцыя і адметная навуковая падрыхтоўка маладога вучонага. Акрамя таго, іх паяднала агульнае захапленне – рыбалка.

Першы дэкан факультэта прыродазнаўства не памыліўся ў сваім выбары: за час працы ў інстытуце Марлен Рыгоравіч паказаў сябе ўдумлівым даследчыкам і высокаква ліфікаваным педагогам. Студэнты ахвотна наведвалі лекцыі і семінарскія заняткі М.Р. Каўхуты: значная частка матэрыялу нават не ўзгадвалася ў падручніках. А двухгадовая стажыроўка ў Манголіі дазволіла вучонаму пазнаёміцца з асаблівасцямі мясцовай прыроды і падрыхтаваць калекцыю фільмаў і дыяпазітываў. Акрамя таго, Марлен Рыгоравіч вёў вялікую грамадскую работу, часта выступаў з лекцыямі перад настаўнікамі школ.

Нават пасля выхаду на пенсію ён не губляў сувязі з факультэтам, абавязкова прыходзіў на кожную сустрэчу выпускнікоў. Аднак на апошняй Марлена Рыгоравіча ўжо не было...

Разам з яго сям’ёй сумавалі ўсе – вучні, сябры, калегі. Вечная памяць табе, наш дарагі Марлен!

М. ЛЫСКАВЕЦ

"Настаўнік” № 7 (1018), 3 мая 2007

 

 

Категория: История | Добавил: Vladmin (14.12.2009)
Просмотров: 1842 | Комментарии: 2
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: