Галоўная » Артыкулы » Общество

Цёплы дождж над Глускам

Регионы

Цёплы дождж над Глускам

 

Сацыяльная сфера – прыярытэт у глыбiнцы

Калi я прыехаў у Глуск, накрапваў цёплы дожджык. Не раскрываючы парасон, я   крочыў ад аўтавакзала па цэнтральнай вулiцы i любаваўся аблiччам гарадка. 

Мiжволi падумаў: адбылася “культурная рэвалюцыя” — выкарчавалi старыя   дрэвы i замянiлi iх маладымi. Ад гэтага стала прасторней, святлей.   Папрыгажэлi фасады райаддзела мiлiцыi, дома сувязi, з’явiлiся клумбы   кветак. Заўважыў i навiнку – фантан, якi “пырскапеў”, прываблiваючы дзяцей   i дарослых. Многiя скiроўвалi на рынак “Глускi прывоз”, што ўдала ўпiсаўся   памiж кiнатэатрам “Арыён” i “Унiверсамам”. З цiкавасцю агледзеў Алею   Славы, дзе нядаўна з’явiўся бюст двойчы Героя Савецкага Саюза танкiста   Шутава, затрымаўся каля барэльефа вядомага беларускага паэта Сяргея   Грахоўскага. Малайцы, памятаюць пра славутых землякоў, называюць iх   iмёнамi вулiцы i бульвары. А яшчэ мне спадабалiся фiгуры старажытных   воiнаў, звяроў, птушак, выразаныя адмысловым мясцовым майстрам на ствалах   старых дрэў.   

Пабачыў я i самую “крутую” вытворчасць гарадка – цэх замарозкi ягад i   грыбоў, што размешчаны на тэрыторыi раённай нарыхтоўчай канторы. Уведзены   ў строй ён у мiнулым годзе. Будаваўся год. Здалi аб’ект своечасова,   абсталяванне ўстанавiлi шведскае i iтальянскае. Вялiкiя халадзiльнiкi,   свая лабараторыя, усялякiя бытавыя памяшканнi — не цэх, а буйная   вытворчасць. 

“Якраз гэта нам патрэбна, — гаварылi глушчане. – Цяпер можна да мiнiмуму   скарацiць беспрацоўе, стварыць новыя рабочыя месцы”. 

У раёне ўжо спрабуюць вырошчваць клубнiцы на большых плошчах, у лясгасе   вядуць нарыхтоўку чарнаплоднай рабiны. I калi летась перапрацавалi 600 тон   ягад i грыбоў, то сёлета плануюць мiнiмум на трэць павялiчыць аб’ёмы. 

Жаданне ёсць, магчымасцi таксама, ды i вопыт многае значыць. Гаворка iдзе   не толькi пра вытворчасць, але i маркетынгавую палiтыку па частцы   заключэння кантрактаў на пастаўку сыравiнных матэрыялаў, пашырэнне   нарыхтовак. Сёлета пасля ўстаноўкi адпаведнага абсталявання плануецца   пачаць замарозку бульбы i гароднiны. Выпрацоўка – дзве тоны ў гадзiну, у   дзень – 18—20. 

“Глусское лукошко” – такую назву атрымала фасаваная прадукцыя цэха –   паступае ў гандлёвую сетку рэспублiкi i iдзе за мяжу. Так што перспектывы   спрыяльныя. 

А потым я прысутнiчаў на нарадзе кiраўнiкоў гаспадарак у райвыканкаме з   удзелам кiраўнiка раённай “вертыкалi” Аляксандра Багеля. Вырашалiся   пытаннi корманарыхтоўкi i надыходзячай жнiўнай пары. 

Уражанняў прыбавiла паездка ў СПК “Слаўгарадскi” i “Зару”. У першай   гаспадарцы ўзведзены два аграгарадкi з поўным комплексам сацыяльна-бытавых   умоў, у другой – адзiн, другi дабудоўваецца, i малочна-таварная ферма на   800 галоў. “За апошнiя тры гады, — гаварыў Аляксандр Багель, — мы амаль на   дзве тысячы кiлаграмаў малака ад каровы прыбавiлi, валавая яго вытворчасць   на парадак вырасла. А з уводам гэтага аб’екта пакрочым яшчэ далей!” Пачуў   я ад кiраўнiка раёна i аб праграме развiцця райцэнтра, якую абмяркоўвалi   на сесii раённага Савета дэпутатаў, пасяджэннi райвыканкама ў кантэксце   рэспублiканскай праграмы развiцця малых гарадоў. Яна ўключае некалькi   дзесяткаў пунктаў. Тут i вытворчасць, i сацыяльная сфера. Бадай,   сацыяльная найперш. Толькi жылля сёлета плануецца ўзвесцi ў Глуску амаль   удвая больш. Ужо абсталёўваюць раённы музей з бiблiятэкай. А ў планах –   будаўнiцтва Дома культуры, крытага катка на 300 месцаў…
 

Мiкалай ДАВIДОВIЧ, «Р»

“РЭСПУБЛIКА” № 142 4.08.2009

http://respublika.info/4808/region/article32946/




Категория: Общество | Добавил: Vladmin (04.08.2009)
Просмотров: 1402
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: