Галоўная » Артыкулы » Общество

Глуск не глуш, а працавiты край

Глуск не глуш, а працавiты край

Яшчэ нядаўна пра Глускi раён жартавалi: "Ды там, акрамя грыбоў i камароў, нiчога няма…” Вядома, перш за ўсё мелi на ўвазе малаўрадлiвыя глебы, якiя не дазвалялi атрымлiваць высокую ўраджайнасць. Аднак мясцовыя земляробы змянiлi такi погляд на свае справы: яны ўсё болей абапiраюцца на сучасныя формы i метады гаспадарання на палях, узбройваюцца найноўшымi тэхналогiямi, становяцца больш патрабавальнымi як да сваёй працы, так i ўсiх тых, хто завязаны ў адзiным тэхналагiчным працэсе. У гаспадарках iмкнуцца набываць сучасную сельгастэхнiку, iнвентар. Ды i той факт, што перайначыла сваю работу эксперыментальная база "Глуск” i цяпер пастаўляе высакаякасны пасяўны матэрыял, нельга скiдваць з рахункаў. У вынiку палеткi сталi больш шчодрымi на ўраджай.

На нядаўна прайшоўшым злёце перадавiкоў Глушчыны адзначалася, што за апошнi час збожжа тут атрымалi на 6 тысяч тон больш за папярэднi год. Гэта дазволiла прэтэндаваць на высокiя месцы ў абласным спаборнiцтве. Калi такое было, каб раён так высока ўзнiмаўся! Дык i гэта не ўсё: камбайнер СВК "Слаўгарадскi” Вiталь Дземiдзенка пабiў усе рэкорды на хлебнай нiве, заслужана выйшаў пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва i атрымаў узнагароды з рук кiраўнiка краiны на "Дажынках” у Кобрыне. Такое дасягненне ўпершыню ў гiсторыi Глушчыны.

Ды шмат чаго называлася ўпершыню: рост абазначыўся па многiх напрамках дзейнасцi. Раён ужо не "падмятае хвасты” ў абласной зводцы, а ўсё болей выбiраецца на перадавыя пазiцыi. Разбег узяты, трэба яго доўжыць, расцi, удасканальвацца.

I тут першачарговая роля адводзiцца перадавiкам вытворчасцi. Iх у раёне, як i той хлеб, «вырошчваюць» у кожнай гаспадарцы – настойлiва i мэтанакiравана. Уявiце, колькi па раёне! Старшыня Глускага райвыканкама Аляксандр Багель, iншыя кiраўнiкi раёна завязалi чырвоныя стужкi лепшым па прафесii, уручылi iм грашовыя прэмii i падарункi. Што ж датычыць калектываў у цэлым, то сярод пераможцаў частей называлi СВК "Слаўгарадскi”, "Дружба” i iншыя. "Усе яны, — падкрэслiваў Багель, — будуць занесены на раённую Дошку гонару, няхай iм будзе ўсеагульнае прызнанне!”

Мiкалай ДАВIДОВIЧ, «Р»
 "Рэспубліка” № 33 23.02.2010
 




Категория: Общество | Добавил: Vladmin (27.02.2010)
Просмотров: 1223
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: