Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

I ў Глуску будзе рэферэндум

I ў Глуску будзе рэферэндум

 

Днямі Глускі райвыканкам павінен прыняць рашэнне ў адпаведнасці з законам аб дазволе правадзення раённага рэферэндуму. Менавіта такая заява была пададзена 16 верасня ініцыятыўнай групай у саставе 28 чалавек, у якую ўвайшлі рабочыя і служачыя, пенсіянеры, настаўнікі, медработнікі — члены розных партый і грамадскіх арганізацый.

Як паведаміў у тэлефоннай размове старшыня райвыканкама Віктар Шчэцька, рашэнне будзе хутчэй станоўчым, бо парушэнняў закона не выяўлена. Узначальвае групу прадстаўнік БНФ Караленя.

Пытанне ставіцца аб датэрміновым спыненні (роспуску) Глускага раённага Савета народных дэпутатаў у сувязі з недаверам і правядзеннем новых выбараў.

Нічога страшнага ў гэтым кіраўнік раёна не бачыць і лічыць упаўне дэмакратычвай законнай з’явай. Толькі апошняе слова застанецца за выбаршчыкамі.
 
 

Іван Краўчук

"Народная газета” 21.10.1992

 

 
Mитинг в Глуске 21 июня 1992 г. Фото В. Грабко
 
 
 
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (30.04.2009)
Просмотров: 1174
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: