Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

На тое і шчупак, каб карась не драмаў
На тое і шчупак, каб карась не драмаў
 

Падзея, пра якую пойдзе гаворка, на першы погляд малапрыкметная, і тым не менш да разраду ардынарных яе не аднясеш. Размова ідзе пра сустрэчу старшыні райвыканкома В. У. Шчэцькі з прадстаўнікамі працоўных калектываў нашага раёна. Згадзіцеся, сёння такія мерапрыемствы не кожны кіраўнік лічыць абавязковымі ў стылі сваёй работы, і часцей за ўсё людзі застаюцца сам-насам з набалелымі праблемамі, вострымі пытаннямі.

Але тут выпадак іншы. Старшыня райвыканкома рашыў паслухаць думку простага люду — радавых работнікаў па праблеме, якая вось ужо доўгі час гарачыць у раёне многія галовы: быць ці не быць, гаворачы мовай Шэкспіра, такой структуры, як раённы камітэт грамадскага самакіравання. Як вядома, падобная грамадская арганізацыя да нядаўняга часу дзейнічала. Але на апошняй сесіі раённага Савета пастаянная камісія па законнасці, правапарадку, барацьбе са злачыннасцю і правах грамадзян, праверыўшы паўнамоцтвы выбрання камітэта, прыйшла да вываду, што гэтая працэдура была праведзена з нарушэннем артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь». I камітэт быў распушчан.

У раённай газеце друкавалася выступленне старшыні райвыканкома В. У. Шчэцькі адносна ўзнікшай сітуацыі, таму лічу, што няма неабходнасці зноў пераказваць артыкул, а тых, каго ён зацікавіць, адрасую да № 72 ад 16 верасня раённай газеты.

Таму на сустрэчы старшыня райвыканкома выказаў свае погляды на многія пытанні сённяшняга жыцця ў раёне, расстаноўку палітычных сіл і зноў падкрэсліў, што выканком не чыніў і не будзе чыніць стварэнню на прававой аснове такой грамадскай структуры, як камітэт самакіравання, калі людзі пажадаюць, каб ён існаваў.

Апошняе і прадстаяла высветліць у ходзе далёкай ад афіцыйных канонаў размовы. I хоць не адразу людзі разгаварыліся і выйшлі на трыбуну, але выказванні большасці з іх затым былі адказначнымі: раённы камітэт грамадскага самакіравання патрэбна ствараць. I не ад бяссілля сённяшняй мясцовай улады, не ў процівагу ей, а дапамагаць наводзіць парадак у самым шырокім сэнсе гэтага слова.

Бо беспарадку зараз хапае, тым больш, што заканадаўства ўсб яшчэ адстае ад жыцця, і многія яго акты пішуцца без уліку канкрэтнай сііуацыі. Справядлівасць павінна быць вышэйшай інстанцыяй, як трапна заўважыла настаўніца Макавіцкай сярэдняй школы С. Р. Брэус.

Безумоўна, прагучалі і выступленні, якія ўтрымлівалі глыбокі роздум аб тым, ці не выкліча стварэнне камітэта двоеўладдзя ў раёне, што ў састаў яго могуць трапіць людзі зноў жа абыякавыя ці горш таго несумленныя, са спажывецкай жылкай, і гэта прывядзе да рознагалосся. А калі няма згоды, то не будзе і работы. Многія пытанні тут жа атрымлівалі каментарый ці растлумачэнне В. У. Шчэцькі.

Паколькі ўсе ўдзельнікі сустрэчы выказаліся за стварэнне камітэта, была выбрана рабочая група ў складзе 9 чалавек па падрыхтоўцы і правядзенню сходаў у працоўных калектывах, на якіх прадстаіць выбраць дэлегатаў на раённую канферэнцыю. Групу ўзначальвае настаўніца Макавіцкай сярэдняй школы С. Р. Брэус. Сходы намечана правесці да 15 кастрычніка, а канферэнцыю — 24 кастрычніка. На ёй і мяркуецца стварыць камітэт.
 
 

Т. Матусевіч.

“Радзіма” 30.09.1992
 
 
 
 
 
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (16.05.2009)
Просмотров: 1110
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: