Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Дзеянні прызнаны правамернымі

Дзеянні прызнаны правамернымі


У раённай газеце № 82 за 21 кастрычніка паведамлялася аб тым, што на падставе матэрыялаў пастаяннай камісіі раённага Савета народных дэпутатаў па законнасці, правапарадку, барацьбе са злачыннасцю і правах грамадзян выканком раённага Савета адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенню раённага рэферэндуму. Рэферэндуму, дзе галоўным пытаннем было б датэрміновае перавыбранне (роспуск) Глускага раённага Савета народных дэпутатаў у сувязі з недаверам і правядзеннне навых выбараў дэпутатаў у раённы Савет восенню 1992 года. Аднак членаў ініцыятыўнай групы не задаволіла прынятае рашэнне і яны падаюць скаргу ў народны суд, палічыўшы незаконнымі дзеянні выканкома райсавета.

На мінулым тыдні народны суд раёна разгледзеў скаргу па адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы раённага рэферэндуму. Пасля заслухоўвання бакоў і дэталёвага разгляду справы адмова выканкома раённага Савета ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы рэферэндуму прызнана правамернай.


«Радзіма» 5.12.1992



Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (04.09.2009)
Просмотров: 1032
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: