Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

А ці будзе “дэсант” законным?

«БЫЦЬ ЦІ НЕ БЬІЦЬ?»: РЭЗАНАНС

А ці будзе “дэсант” законным?


Згодзен з думкай аўтара карэспандэнцыі «Быць ці не быць?» (газета № 93): стварэнне камітэта грамадскага самакіравання значна дапамагло б вырашыць многія пытанні больш хутка і паспяхова. Аднак каму з кіраўнікоў хочацца мець «стрэмку пад ногцем»? Зразумела, такая арганізацыя не будзе даваць спакою, магчымасць уладарыць так, як тое ім толькі пажадаецца. Тым больш, што і сёння ўлада па сутнасці засталася за ўчарашнімі партакратамі і ім таксама не па душы была б такая арганізацыя. Таму не дзіўна, што не і «ўзнікла жадання» прыехаць на канферэнцыю ці паслаць на яе сваіх дэлегатаў. Лепш праігнараваць гэтую справу, зрабіць выгляд, што нічога істотнага не адбылося і жыць па тых законах, да якіх прывыклі.

Не згодзен з С. Брэус у тым пункце, што «простыя людзі ўжо пераканаліся ў безнадзейнасці змагання за свае правы». Не, не губляюць людзі веру ў справядлівасць і не баяцца, не займаюць пазіцыю маўклівага назіральніка. Змагаюцца ў сілу сваіх сіл і магчымасцей з тымі, хто імкнецца выкарыстаць уладу ў карыслівых мэтах. Такіх бы людзей аб’яднаць і яны прадстаўлялі б з сябе прыкметную сілу.

Перакананы, што калі б прадстаўнікі ініцыятыўнай групы праз газету звярнуліся да насельніцтва раёна з заклікам ці аб’явай аб правядзенні ўстаноўчай канферэнцыі, то тысячы грамадзян раёна падтрымалі б такі крок. Сотні з іх добраахвотна прыехалі б на канферэнцыю без якіх бы там ні было дэлегацкіх мандатаў, і выбары раённага камітэта грамадскага самакіравання атрымалі б шырокую падтрымку.

М. ОСІН, ветэран вайны і працы

Ганарар за публікацыю матэрыяла прашу пералічыць на рахунак газеты.

Ад рэдакцыі:

Са зместам пісьма М. Осіна можна згаджацца, можна не: тут ужо ў каго якая пазіцыя. Але апошні абзац яго, паколькі мяжуе з адпаведнымі прававымі нормамі, напэўна, патрабуе некаторага растлумачэння. Таму мы звярнуліся да пракурора раёна, члена камісіі па законнасці, правапарадку, барацьбе са злачыннасцю і правах грамадзян Глускага раённага Савета народных дэпутатаў Васіля Дзмітрыевіча Суворава.

— Сітуацыя тут даволі відавочная. Калі ў лютым гэтага года ўпершыню стваралі камітэт грамадскага самакіравання, то аднойчы адышлі ад патрабаванняў Закона «Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь». У адпаведнасці з артыкулам 21 такі грамадскі орган, аб чым і былі праінфармаваны дэпутаты на адной з сесій, выбіраецца адкрытым або тайным галасаваннем на сходзе грамадзян або сходзе ўпаўнаважаных. Іх рашэнні правамоцны толькі ў тым выпадку, калі ў іх прымаюць удзел не менш паловы жыхароў, а на сходзе ўпаўнаважаных — не менш 2/3 іх выбранай колькасці. Такое патрабаванне было парушана.

Аднак гэта зусім не азначае, што на намаганнях ініцыятараў яго стварэння была пастаўлена кропка. Наадварот, яны пасля двойчы атрымлівалі шанц дабіцца станоўчага выніку на законнай падставе. Паўсюдна ў працоўных калектывах прайшлі сходы, дзе аднадушна, на дэмакратычных прынцыпах, выбраны ўпаўнаважаныя. Былі шырока аб’яўлены тэрмін і месца правядзення канферэнцыі, ініцынтыўная група не адчувала ніякага ціску збоку і мела магчымасць каардынаваць рабоу, звязаную са стварэннем такога камітэта. Няма ніякіх сігналаў аб тым, каб нехта перашкаджаў дэлегатам прыняць удзел ва ўстаноўчай канферэнцыі, якую спрабавалі правесці двойчы. Таму любыя абвінавачванні быццам бы ў наўмысным жаданні перашкодзіць па меншай меры неабгрунтаваныя. Варыянт жа з «самадзейным дэсантам», пра які піша М. Осін, без папярэдніх сходаў у калектывах, зноў жа больш бы нагадваў мітынг і азначаў бы паўтарэнне лютаўскай памылкі, не падводзячай пад стварэнне камітэта грамадскага самакіравання належнай юрмдычнай базы.


«Радзіма» 16.12.1992 № 98



Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (04.09.2009)
Просмотров: 1074 | Комментарии: 1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: