Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Глускія карабейнікі

Глускія карабейнікі

 

 

У нашым Глуску ў нядаўнім часе выяўлена новая хвароба. Мясцовыя Інфекцыяністы сцвярджаюць, што супраць яе вірусаў асабліва няўстойлівыя жанчыны, але не выключэнне і мужчыны. Слава богу, што хваробе пакуль што не паддаюцца дзеці, але хто ведае, як яно будзе ў недалёкім будучым.

Стаіш часам у чарзе ў магазіне ці зойдзеш у цырульню, ці нават на вуліцы—толькі і чуеш: «Ах, я захварэла Польшчай!» — і асоба, вымавіўшая гэтыя словы, закатвае ў нейкай незвычайнай асалодзе вочы.

Сапраўды, Польшчай можна захварэць. Яе чыстымі, утульнымі вулачкамі, што патанаюць у зеляніне прыдарожных прысад. Яе велічнай архітэктурай старажытных замкаў і касцёлаў. Яе сінеючымі ў лёгкім марыве Высокімі Татрамі, зазубраныя грабяні якіх нават у летнюю пару быццам прыпудраныя снегам, а ля падножжа гор, у Закапані, цвітуць разнакаляровым дываном кветкі.

Польшча — гэта краіна, дзе жанчыну ласкава і пачціва называюць забытым у нас словам «пані» і цалуюць ёй руку. Гэта радзіма паэтаў Адама Міцкевіча і Юліуша Славацкага, пісьменнікаў Баляслава Пруса, Элізы Ажэшка і Генрыка Сенкевіча. 3 гэтай краіны плыве да нас чароўная мелодыя «Паланеза» Агінскага. А хто не ведае такія імёны, як Фрадэрык Шапэн і Станіслаў Манюшка! Тут здабываў славу сусветнавядомага майстра мастак Ян Мацейка.

Так, Польшчай можна захварэць. I нездарма натоўпы турыстаў імкнуцца сюды, каб пахадзіць па яе плошчах, паблукаць па залах старажытнага Вавеля, дзе сабраны ўнікальныя калекцыі габеленаў, карцін, мэблі эпохі Адраджэння. Паслухаць арганную музыку, ці імправізаваны канцэрт з твораў неўміручага Шапэна каля яго помніка ў Лазенкаўскім парку...

Але сённяшні турыст не такі. Ён настойліва, не зважаючы на адсутнасць камфорту, пераадольваё ў Брэсце мяжу з гарой сумак, скрынак і мяшкоў, у глыбокіх нетрах якіх можна знайсці амаль усё — ад звычайнай швейнай іголкі да каляровага тэлевізара. I плывуць па наезджанай трасе нястрымным патокам запалкі і цыгарэты, гарэлка і піва, бялізна і адзенне, маторы і машыннае масла, дзіцячыя цацкі, медыкаменты і нават хамуты, і мноства розных тавараў, якіх іншы чалавек нават у вочы не бачыў за ўсё сваё пражытае жыццё.

Прага лёгкай нажывы, бляск залатога цяльца саірвалі з родных, наседжаных месцаў тысячы людзей, якія рынуліся ў суседнюю з намі краіну, прывабленыя думкай «зарабіць дурныя грошы». I на шматлікіх польскіх рынках, дзе шуміць разнамоўны прыбой, не-не ды і пачуеш родны глускі дыялект.

Прадпрымальніцкая хваля дакацілася і да нашага невялікага пасёлка, і сёння пагражае знесці ўсё астатняе, што яшчэ калі-нікалі трапляе на паліцы магазінаў. I патрэбна мець немаліую сілу кіраўніцтву раёна, каб супрацьстаяць яе напору і час ад часу спыняць аўтабусы, якія нібы гарачыя данскія скакуны рвуцца з глускімі карабейнікамі ў Польшчу.

А што тут благога? — можа сказаць іншы. Навошта перашкаджаюць людзям, яны ж нічога супрацьзаконнага не робяць. Тым больш, што нядаўна ў нашых заходніх суседзяў пабыў з візітам Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Кебіч, і ён разам з прэм’ер-міністрам Польшчы Я. Бялецкім падпісалі пагадненне аб эканамічньгм супрацоўніцтве і гандлю. У бліжэйшы час у Варшаве будзе адкрыта генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, мяркуецца стварыць Беларуска-польскі гандлёвы дом. Абгавораны і іншыя пытанні, што датычаць добрасуседства нашых народаў. Значыць, трапіць за мяжу стане яшчэ прасцей.

Усё гэта так, але ж сёння мы жывем у час таварнага дэфіцыту, і нельга пазіраць скрозь пальцы на турызм, які ператварыўся для ўмелых дзялкоў у даходны промысел і мятлой вымятае тавары з раённых фондаў у рэспубліку Польшчу. Усім вядома, што гэтыя тавары выпушчаны нашай заняпаўшай прамысловасцю ці набыты ў іншых месцах у першую чаргу для задавальнення попыту насельніцтва Беларусі. I каб хоць як-небудзь абараніць спажіывецкі рынак, літаральна днямі ўрад рэспублікі зноў прыняў дакумент аб катэгарычнай забароне вывазу розных тавараў за межы Беларусі. Толькі ці спыніць ён даходны турыстычны промысел? Іспытаўшы шчасця раз, хочацца яго зноў і зноў, тым больш, што ўсё так лёгка даецца, а грошы самі плывуць у рукі.

Але ж як быць, скажам, той самай даярцы, якая працуе ад цямна да цямна на ферме, каб зарабіць на пражыццё, і не можа купіць тое, што ёй спатрэбілася, у нашых магазінах, бо та вар гэты, даякуючы пранырлівасці глускіх карабейнікаў, ужо апынуўся ў іх чамаданах і сумках і рыхтуецца да вывазу ў суседнюю рэспубліку. А тут новаяўлены бізнесмен літаральна за пару дзён атрымлівае за яго продаж такую суму, якую даярка не можа зарабіць нават за месяц. Дзе ж яна, справядлівасць? I каго вы абдзіраеце, як ліпку? — хочацца спытаць у аматараў падарожжаў.

Бясспрэчна і тое, што не кожны сёння купіць той тавар, які вывозіцца ў Польшчу. Размова ідзе не пра бязвінныя дзіцячыя свістулькі ці надзіманыя шарыкі, на іх далёка не паляціш. За мяжу плыве тавар, які мае вялікую каштоўнасць і ў нас дома. I ім завалодваюць у першую чаргу тыя людзі, якія маюць да яго продажу і размеркавння прамы доступ, хто рознымі злоўжываннямі набывае яго праз гандлёвыя прадпрыемствы нашага раёна. У першую чаргу заядлымі туірыстамі сталі работнікі гандлю, а потым ужо іх знаёмыя, родзічы, кумы, сваты.

Таму на нарадзе актыву раёна, якая праводзілася ў недалёкім мінулым у райвыканкоме, многія з прысутных на ёй запатрабавалі ад раённых улад навесці парадак у справе турызму і спыніць уцечку тавараў за мяжу. На гэтай нарадзе была прынята прапанова, каб у раённай газеце «Радзіма» апублікаваць прозвішчы тых жыхароў раёна, хто за кароткі тэрмін здолеў наведаць Польшчу па некалькі разоў (а некаторыя нават двойчы ў адным месяцы), і вядома ж, не дзеля таго, каб палюбавацца польскімі пейзажамі і славутасцямі. У многіх працоўных калектывах людзі сёння патрабуюць: хай усе ведаюць тых, хто за кошт іншых робіць свой «бізнес». Аб гэтым сведчаць шматлікія званкі ў рэдакцый, якія не спыняюцца пасля апублікавання ў газеце матэрыяла «Пра зямлю, волю і лепшую долю». Журналістаў нават абвінавацілі ў тым, што яны, маўляў, хочуць замаўчаць гэтыя факты.

Рэдакцыя не магла адразу выканаць даручэнне нарады актыву, бо спатрэбіўся пэўны час, каб створаная спецыяльная камісія сабрала спіскі ўсіх выязджаючых у Польшчу за адносна кароткі перыяд праз бюро экскурсій і падарожжаў г. Бабруйска і Магілёва. Многія, даведаўшыся, што ідзе такая праверка, пасцяшылі пазваніць у турбюро, каб іх прозвішчы былі выкраслены. I, вядома ж, ім аказалі гэтую паслугу.

Больш таго, у час праверкі, зробленай работнікамі фінансавага аддзела райвыканкома і АБХСС Глускага РАУС, выявілася, што мгногія «турысты» за дні знаходжання у паездках, дзе вырашалі асабістыя справы, умудрыліся яшчэ атрымаць і заработніую плату. Вядома ж, яе патрэбна вярнуць.
 
 
А зараз знаёмцеся з заўзятымі глускімі падарожнікамі:
 
 

Лісіца Анастасія Мартынаўна

Пархімовіч Алена Анатольеўна

Пархімовіч Іван Іванавіч

Палякова Зоя Рыгораўна

Памановіч Вольга Іванаўна

Хартановіч Зінаіда Сяргееўна

Царык Галіна Барысаўна

Шаўчэнка Вера Мікалаеўна

Врублеўская Раіса Уладзіміраўна

Глаз Ніна Сцяпанаўна

Ешман Надзея Іванаўна

Сапега Ганна Рыгораўна

Зых Аляксандр Іванавіч

Шчэрба Тамара Мікалаеўна

Бацяноўская Вольга Цімафееўна

Бароўская Надзея Васільеўна

Пархамовіч Ала Міхайлаўна

Селіванава Ганна Міхайлаўна

Храпко Ларыса Уладзіміраўна

Шчэрба Сяргей Эдуардавіч

Замбржыцкая Лідзія Уладзіміраўна

Сікорская Зоя Георгіеўна

Пархімовіч Тамара Іванаўна

Комар Ніна Рыгораўна

Шаўчэнка Ганна Іванаўна

Палуян Галіна Іванаўна

Басяк Людміла Кузьмінічна

Арцёмчык Людміла Аляксандраўна

Хрусталёў Ігар Леанідавіч

Рукан Віктар Леанідавіч

Шуміна Галіна Пятроўна

Трыфанава Галіна Фёдараўна

Кандрацьева Таццяна Сяргееўна

Дайнека Зоя Міхайлаўна

Пшанічны Аркадзь Піменавіч

Булка Валянцін Іванавіч

Ермалінская Зінаіда Андрэеўна

Аўчыннікава Алена Сяргееўна

Дайнека Валянціна Іванаўна

Сыцька Вера Канстанцінаўна

Еўпак Елізавета Адамаўна

Вашчанкаў Мікалай Рыгоравіч

Прыц Уладзімір Дзмітрыевіч

Нікіцін Аляксандр Барысавіч

Сяргейчык Людміла Аляксандраўна

Кроцік Галіна Георгіеўна

Радзько Васіль Васільевіч

Буйчык Ала Лявонцьеўна

Туміловіч Наталля Сяргееўна

Галаўнёў Віктар Міхайлавіч

Саляйчук Васіль Іванавіч

Мядзведка Анатоль Мікалаевіч

Яромчык Сцяпан Васільевіч

Яромчык Ганна Рыгораўна

Леановіч Віктар Мікалаевіч

Багдановіч Аляксандр Рыгоравіч

Туміловіч Алена Генадзьеўна

Сыцька Таццяна Валянцінаўна

Грыневіч Таццяна Рыгораўна

Шыкіна Ганна Міхайлаўна

Алісевіч Галіна Уладзіміраўна

Арцёмчык Таццяна Барысаўна

Кураленя Тамара Аркадзьеўна

Дзяшчэня Тамара Мікалаеўна.
 
 
Як бачыце, «турыстаў» многа, а тавараў мала.
 
 
Т. Іўчанка
 
 

“Радзіма” 23.10.1991

 

 

Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (13.03.2009)
Просмотров: 1101
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: