Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Куды падзеліся візіткі і талоны?

Куды падзеліся візіткі і талоны?

 

 

Як паведамлялася раней у адным з нядаўніх нумароў раённай газеты, пры райвыканкоме была створана спецыяльная камісія, якая займалася праверкай паступіўшых у раён візітных картак, пералікам выразаных з іх талонаў на абутак. Усяго было атрымана намеснікам старшыні райвыканкома Л. А. Клыга 22080 візітных картак. Адпаведна спісу сельскім і пасялковаму Саветам было выдадзена 18030 візітак. У дзень праверкі па акту ад 15 кастрычніка г. г. у сакратара пасялковага Савета 3. С. Бельскай былі канфіскаваны 282 візітныя карткі з невыразанымі талонамі, якія перададзены на захаванне галоўнаму бухгалтеру райвыканкома М. К. Рудзінскай. У яе ж ў наяўнасці знаходзілася яшчэ 3555 візітных картак і 196 — у сакратара-машыністкі райвыканкома А. А. Арцёмчык.

Калі мы падлічылі колькасць усіх візітных картак, то выявілі нястачу — 16 візітак. Пасля гэтага членам камісіі быў прад’яўлен акт А. А. Арцёмчык ад 10 верасня на нястачу і спісанне 23 візітных картак за подпісам адказных работнікаў райвыканкома, які знаходзіцца ў намесніка старшыні райвыканкома Л. А. Клыга.

Шмат давялося папрацаваць членам камісіі, каб пералічыць колькасць выразаных з візітак талонаў на абутак. Іх аказалася 17.967. 63 талоны на 126 пар абутку членам камісіі знайсці так і не ўдалося. Такі факт насцярожвае і адначасова абурае. Паўстае рэзоннае пытанне: куды падзеліся 63 талоны на абутак і 16 візітак? Чаму іх не аказалася пры пераліку? Гэта вынік абыякавасці, безадказнасці асобных работнікаў райвыканкома і гарпасялковага Савета да выканання сваіх службовых абавязкаў. Гэтыя людзі не раз папярэджваліся аб той адказнасці, якую яны нясуць за захоўванне і выдачу візітных картак і талонаў як дакументаў строгай справаздачнасці, але, відаць, вывадаў ніякіх не зрабілі, за што прыйдзецца ім адказваць. Што датычыць выразаных талонаў, то ўсе яны апячатаны і камісія прыняла рашэнне іх не знішчаць.
 
 

М. ДЗЯШЧЭНЯ, Л. ФАЛЕЦКАЯ, Л. КАНАШЭВІЧ, А. МІГАЙ, Т. РАЕЎСКАЯ - члены камісіі

«Радзіма» 30.10.1991
 
 
 
 
 
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (14.03.2009)
Просмотров: 858
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: