Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Аб’явіў галадоўку

Аб’явіў галадоўку

 

Калі пісаліся гэтыя радкі, ішоў другі дзень галадоўкі вадзіцеля цэха звадкаванага газа Віктара Віктаравіча Вярыгі. Размясціўшыся насупраць будынка райвыканкома, ён у першы дзень вылучыў два галоўныя патрабаванні: пратэст супраць цэнзуры ў раённай газеце і самавольства ў гандлі. Значная частка насельніцтва падтрымала яго (асабліва, што датычыць гандлю) і паставіла свае подпісы ў сшытку. На наступны дзень, 29 студзеня, з’явіліся яшчэ іншыя плакаты.

У іх ужо былі выказаны больш шырокія патрабаванні, звязаныя са змяшчэннём з пасад некатоірых гандлёвых работнікаў і кіруючых асоб. 30 студзеня ў 11 гадзін дня Вярыга мяркуе завяршыць галадоўку.

У тым, што В. В. Вярыга галадае і збірае вакол сябе розны кантынгент людзей, пракурор раёна В. Д. Сувораў (у гутарцы з намі) не бачыць супрацьзаконных дзеянняў. Не дазваляецца зараз толькі праводзіць несанкцыяніраваны мітынг. У далейшым Віктар Вярыга збіраецца дзейнічаць па закону з тым, каб атрымаць дазвол на правядзенне мітынгу. Згодна палажэння «Аб парадку арганізацыі і правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў і даманстрацый» яму неабходна падаць заяву ў выканаўчы камітэт пасялковага Савета не пазней, чым за 10 дзён да магчымай даты правядзення мітынгу. Выканаўчы камітэт павінен даць адказ у пяцідзённы тэрмін з моманту атрымання заявы. Даўшы згоду, неабходна забяспечыць належныя ўмовы для правядзення мітынгу.

У чацвер, 30 студзеня, на плошчы райцэнтра адбыўся мітынг жыхароў раёна, аб якім мы раскажам у наступным нумары газеты.

У нядзелю, 2 лютага, у 11 гадзін у кінатэатры «Арыён» абудзецца сход прадстаўнікоў працоўных калектываў.

В. Чучвал.

Ад рэдакцыі: Як бачна, адзін з пунктаў сваіх патрабаванняў галадаючы адрасуе раённай газеце. Яно ўзнікла пасля таго, як В. Вярыга напісаў у рэдакцыю пісьмо, якое не ўбачыла свет на яе старонках. Дарэчы, Віктар пісаў у газету неаднойчы, і асобныя яго пісьмы былі змешчаны. Тым больш, што факты, аб якіх Вярыга напісаў, газетай ужо асвятляліся. Магчыма, не ў такім аб’ёме, але аб іх мы пісалі ў газеце, і неаднойчы. Мы самі стаім у чэргах за тымі ж таварамі, што і іншыя людзі, і адчуваем таварны дэфіцыт, як кажуць на ўласнай скуры. Газета пісала і аб глускіх карабейніках, якія вывозілі тавары з магазінаў у Польшчу, і нават друкавала іх прозвішчы, паведамлялася не раз аб шматлікіх парушэннях у гандлі, аб злоўжываннях службовых асоб райспажыўсаюза I пра іншыя факты. Тэматыка, можна сказаць, адна з найбольш распаўсюджаных на старонках газеты.

Пазіцыя ж журналістаў, як абысціся з тым ці іншым пісьмом, адпавядае Закону аб друку і статуту рэдакцыі газеты. В. Вярыгу у час гутаркі было растлумачана, што рэдакцыя свабодная ў сваім праве выбіраць, якія матэрыялы змяшчаць у газеце, а якія не. Аб гэтым гаворыцца і ў адным з пунктаў яе статута. «Рэдакцыя самастойна вызначае лёс пісьмаў, якія паступаюць у газету, і выкарыстоўвае толькі тыя з іх, якія прадстаўляюць для яе цікавасць. Іншыя пісьмы накіроўваюцца для разгляду ў адпаведныя дзяржаўныя і гаспадарчыя органы, грамадскія арганізацыі (аб чым паведамляецца іх аўтарам) або спісваюцца ў рэдакцыйны аірхіў. Паступіўшыя рукапісы не рэцэнзіруюцца і не вяртаюцца».

Усе гэта было растлумачана В. Вярыгу, калі ён, атрымаўшы наш адказ, прыйшоў у рэдакцыю з прэтэнзіяй, чаму яго пісьмо не надрукавалі. I па сённяшніх падзеях відаць, што нашы тлумачэнні яго не задаволілі. А шкада. Сваім пратэстам супраць раённай газеты ён на нейкі момант здолеў змяніць у асобных людзей адносіны да раёнкі. I мы вырашылі расказаць, чаму Віктар Вярыга выступае з абвінавачваннямі ў адрас газеты.

Што датычыць у далейшым нашых адносін да пісьмаў, якія прыходзяць у рэдакцыю з просьбамі (адрамантаваць тэлевізар, халадаільнік, радыё, са скаргамі, што камусьці не хапіла ў магазіне таго ці іншага тавару і гэтак далей), то просім аўтараў лепш адразу пісаць у адпаведныя інстанцыі, каб рэдакцыя не выступала ў ролі нейкага пасрэдніка ці перавалачнага пункта. І з кожным пісьмом будзем паступаць так, як лічым неабходным - друкаваць яго ці адпраўляць у архіў. Вядома, пісьмы на сацыяльна значымыя тэмы і ў абарону інтарэсаў малазабяспечаных людзей мы не пакінем без увагі.
 
 
В. Чучвал.

"Радзіма” 1.02.1992

 

 

 

 

 
 
Голодовка Виктора Вериги. День 1-й. 28.01.1992. Фото А. Юркевича.
 
 
 
 
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (16.03.2009)
Просмотров: 922
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: