Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

І боль, і абурэнне

І боль, і абурэнне

 

У мінулым нумары раённая газета паведамляла аб праведзеным акце галадоўкі ля помніка У. I. Леніну ў райцэнтры вадзіцеля цэха звадкаванага газу В. В. Вярыгі. Падштурхнула яго на гэтую акцыю неапублікаванне ў раёнцы дасланага ім пісьма. Але гэта толькі прычына, следства ж — няўвага кіруючых работнікаў раёна да патрэб жыхароў, недахопы ў гандлі, выкарыстанне службовага становішча ў карыслівых мэтах, аб чым ужо неаднаразова пісала газета. Толькі вось меры да парушальнікаў прымаліся даволі мяккія.

30 студзеня выканком раённага Савета народных дэпутатаў намеціў правесці ў кіінатэатры «Арыён» сход працоўных, каб выслухаць іх прэтэнзіі і адказаць на ўзнікшыя пытанні. Але народу сабралася столькі, што не хапіла б для яго і трох залаў, такіх, як кінатэатр. Сход перанеслі на плошчу, і ён перарос у мітынг.

3 трыбуны ля помніка Леніну мы многа гадоў запар у святочныя дні чулі ўзнёслыя словы, працоўныя рапарты і здравіцы «ў гонар нашых перамог». I, мабыць, упершыню з гэтай трыбуны мы пачулі словы праўды. Цярпенне ў народа лопнула і ён выказаў на мітынгу ўсё тое, што накіпела на сэрцы.

Так, пісьмо В. В. Вярыгі не было апублікавана па прычыне, ўжо вядомай нашым чытачам. (У наступным нумары газеты яно будзе змешчана). Асобныя кіруючыя работнікі раёна і райспажыўсаюза шмат бы аддалі зараз, каб яно ў свой час убачыла свет, каб не адбыўся гэты мітынг, які закляйміў недальнабачную дзейнасць пасадавых асоб. Але ў такім выпадку гэтую публікацыю напаткаў бы той жа лёс, як і дзесяткі іншых, змешчаных у газэце: пачыталі, адмахнуліся, і ўсё ішло б па-ранейшаму. Цяпер жа гэтага не здарыцца — народ патрабуе пеірамен і яны, відаць, адбудуцца.

Дарэчы, аб гэтым гаварыў на мітынгу Г. Г. Грыгор’еў. Ён назваў дзесяткі матэрыялаў, падрыхтаваных судрацоўнікамі рэдакцыі ў мінулым годзе аб недахопах у гандлі, крадзяжы і карупцыі. I што гэта дало? — ставіць пенсіянер пытанні. — Якія меры прыняты, хто і якое панёс пакаранне?

В. С. Шумоўская абуралася тым, што прадаўцы многіх магазінаў працуюць у неймаверна цяжкіх умовах, цеснаце і холадзе, але ў райспажыўсаюзе не знойдуць сродкаў, каб адрамантаваць іх, расшырыць або пабудаваць новыя. Затое знаходзяцца сродкі на будаўніцтва катэджаў для старшыні праўлення райспажыўсаюза Р. Е. Папкова і яго дзяцей, на будаўніцтва адміністрацыйнага будынка. Называліся і многія іншыя прозвішчы «актыўных забудоўшчыкаў» за казённы рахунак, нячыстых на руку загадчыкаў магазінаў і аддзелаў. I што гэта за заганная практыка, уведзеная яшчэ здаўна, калі ў пасадавыя крэслы садзяць людзей, запрошаных з Кіраўска, Клічава і іншых гарадоў вобласці? Чаму іх спачатку зацвярджаюць у вышэйстаячай інстанцыі, а потым «выбіраюць» на месцах?

— Я ганаруся тым, што наша школа выхавала такога чалавека, як В. В. Вярыга, які здолеў сёння сабраць нас на гэтай плошчы, — гаварыла настаўніца СШ № 1 Д. Р. Руднік. — У нашым раёне вырасла нямала знакамітых людзей, але чамусьці з нашага асяроддзя мы не можам выбраць людзей на кіруючыя пасады ў сваім раёне.

Дзіна Рыгораўна прапанавала стварыць у раёне фонд абароны самых малазабяспечаных людзей — ветэранаў вайны, пенсіянераў, інвалідаў, аб сённяшнім, цяжкім лёсе якіх гаварылі на мітынгу таксама П. I. Бруевіч, маці воіна афганца Л. Курылава і іншыя.

Нельга прамаўчаць і пра тых, з-за каго разгаірэўся ўвесь гэты людскі пажар незадаволенасці. Тыя, хто сабраўся на плошчы, выказалі горкія словы праўды старшыні райспажыўсаюза Р. Е. Папкову, яго намесніку А. С. Аўчыннікавай, намесніку старшыні райвыканкома Л. А. Клыга. Спрабавалі з натоўпу абвінаваціць і старшыню райвыканкома В. У. Шчэцьку. 3 трыбуны ж сур’ёзных абвіяавачванняў у яго адрас не прагучала. Наадварот, дырэктар СШ № 3 М. С. Курадавец выказаў прыкладна такую думку: «У тым, што сёння адбываецца, не бачу прамой віны старшыні райвыканкома. А вось акружэнне яго...»

I няхай у гэты дзень не было (бо такога не дазваляе закон) прынята канкрэтных мер да вышэй указаных асоб, затое людзі змаглі выказаць набалелае, што капілася ў душы кожнага доўгі час.
 
 

В. ЧУЧВАЛ, С. АНТАШКЕВІЧ.

«Радзіма» 5.02.1992

 
 
 
 
 
 
                    
Митинг на площади. Выступает А. Фастовец. Слева от него - Е. Овчинникова и Л. Клыга. Справа - В. Щетько и О. Шумовская. 30.01.1992. Фото А. Сергеева
                    
 
 
 
 Митинг на площади. 30.01.1992. Фото А. Сергеева
 
 
 

 

 

 

Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (17.03.2009)
Просмотров: 853
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: