Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Створан грамадскі камітэт

Створан грамадскі камітэт

 

Сход пайшчыкаў раёна, які адбыўся ў мінулую нядзелю ў кінатэатры «Арыён», праходзіў пры поўнай зале.

Пытанні, якія выносіліся на абмеркаванне актуальныя для нашага раёна:

1. Утварэнне грамадскага камітэта па расследаванню злоўжыванняў службовым становішчам адказных работнікаў райвыканкома і службовых асоб раёна.

2. Арганізацыя і правядзенне канферэнцыі поўнапайшчыкаў па пытаннях змяшчэння з пасады старшыні праўлення райспажыўсаюза Папкова Р. Е. і яго намесніка Аўчыннікавай А. С. і выбары новых кіраўнікоў.

3. Разгляд пытання аб адкліканні дэпутата райсавета Папкова Р. Е.

4. Аб хадайніцтве перад пасялковым Саветам аб арганізацыі і правядзенні сходу грамадзян па месцы жыхарства аб перавыбарах загадчыкаў магазінаў, якія дыскрэдытавалі сябе ў вачах грамадскасці.

5. Аб хадайніцтве перад выканкомам райсавета аб унясенні на разгляд нечарговай сесіі пытання аб зняці з займаемай пасады намесніка старшыні райвыканкома Клыга Л. А.

Кожнае пытанне было пастаўлена на абмеркаванне. Выступаючыя выказвалі недавер вышэй пералічаным кіруючым работнікам і ўносілі свае канкрэтныя прапановы. Некаторыя з іх прадстаўлялі грамадскую значнасць і могуць служыць далейшым арыенцірам у рабоце камітэта. У прыватнасці, В. С. Шумоўская прапанавала ў кожным аддзеле магазінаў аформіць стэнд «Сёння ў продажу», вітрыну ўноў паступіўшых тавараў. На яе думку, работу гандлю павінна кантраляваць незалежная камісія пайшчыкаў. Што датычыць Папкова і Аўчыннікавай, то іх прапанавана не толькі звольніць з пасады, але і пазбавіць права работы ў гандлі. Прапанова Т. I. Булка з Слаўкавіцкай СШ датычыла прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў (у тым ліку і гандлёвых кропак). Продаж іх, на яе думку, неабходна ўзяць пад асобы кантроль. Наконт стварэння камісіі па барацьбе з карупцыяй (у розных варыянтах выступаючыя яе называлі па-рознаму) М. П. Малаковіч сказаў, што гэта павінна быць камісія ўпаўнаважаных ад працоўных калектываў пры райвыканкоме. Гучала з трыбуны і яшчэ шмат прапаноў, якія, безумоўна, будуць улічаны ў рабоце камітэта. Сутнасць іх зводзілася да барацьбы са злоўжываннямі ў сферы гандлю. Згодна павесткі дня выносіліся на галасаванне пастаўленыя пытанні. Па ходу сходу прапаноўваліся кандыдатуры ў склад грамадскага камітэта. Дарэчы, туды ўвайшлі амаль тыя, хто выступіў з трыбуны, і ніводнай кандыдатуры з зала.

1. Руднік Д. Р. - настаўніца СШ № 1.

2. Дзьякава Л. I. - пенсіянерка.

3. Шумоўская В. Ф. - пенсіянерка.

4. Вярыга В. В. - вадзіцель цэха звадкаванага газу.

5. Кірын I. М. – дырэктар раённага Дома піянерау і школьнікаў.

6. Фалецкі Я. Р. – механік рэфрэжэратарнага поезда г. Маладзечна (працуе вахтавым метадам).

7. Фаставец А. М. - дырэктар малога прадпрыемства «Казловічы».

8. Бабічаў Л. I. - зваршчык калгаса «Зара камуны».

9. Грабко У. М. – шавец камбіната бытавога абслугоўвання.

10. Пятрэня М. М. - вадзіцель мэблевай фабрыкі.

11. Нікіцін М. Б. - электрамеханік раённага вузла сувязі.

12. Басалыга Я. А. - вадзіцель эксбазы «Глуск».

13. Брэус С. Р. - настаўніца Макавіцкай СШ.

14. Малаковіч М. П. - загадчык бойні каапнарыхтоўпрому.

Мяркуецца ў далейшым у састаў камітэта ўключыць таксама прадстаўнікоў працоўных калектываў пасёлка і раёна. Такую думку выказалі асобныя выступаючыя.

Астатнія пытанні павесткі дня былі пастаўлены на галасаванне і прыняты пры поўнай падтрымцы. Што ж, застаецца толькі чакаць першых вынікаў сумленнай (як было запэўнена на сходзе) работы камітэтчыкаў. Час пакажа.
 
 

В. НОВІКАВА.

«Радзіма» 5.02.1992
 
 
 
 
 
 
 

 

Собрание пайщиков в кинотеатре «Орион». 2.02.1992. Фото В. Медведева
 
 
 
Президиум собрания пайщиков в кинотеатре «Орион».
 Слева направо: Н. Молокович, И. Кирин, М. Подлужный, В. Верига, А. Фастовец, В. Щетько. 2.02.1992.
Фото В. Медведева.
 
 
 

 

 

 

Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (18.03.2009)
Просмотров: 855
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: