Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Сесія раённага Савета народных дэпутатаў

Сесія раённага Савета народных дэпутатаў

 

...Ад раённага камітэта па грамадскаму самакіраванню М. I. Малаковічам, а затым і дэпутатам М. У. Падлужным была ўнесена прапанова ўключыць у павестку дня сесіі пытанне “Аб вызваленні ад займаемай пасады намесніка старшыні райвыканкома Л. А. Клыга».

Аднак дэпутаты Ю. Ф. Былінскі, М. Ф.Валодзька, П. В. Еўпак адхілілі гэтую прапанову, выказаўшы сумненне ў правамоцтве створанага камітэта, паколькі на сходзе грамадзян, дзе ён выбіраўся, адсутнічалі прадстаўнікі многіх працоўных калектываў. Невядома, як праходзіла дэлегіраванне прадстаўнікоў, хто вызначаў іх колькаснае прадстаўніцтва, і, нарэшце, дэпутатыі не маюць якіх небудзь кампраметуючых дакументаў, каб зараз выносіць падобнае пытанне на абмеркаванне.

Гэтую ж думку выказаў і старшыня раённага Савета В. У. Шчэцька. Кіравацца толькі эмоцыямі і чуткамі мы не маем права, сказаў ён. Членам камітэта прапаноўвалася неаднаразова прад’явіць доказы віноўнасці Л. А. Клыга, але да гэтага часу яны не прадстаўлены.

Пастаўленая на галасаванне, гэтая прапанова не набрала патрэбнай колькасці галасоў і была адхілена дэпутатамі.

Інцыдэнт тым не менш быў, заявіў дэпутат А. П. Курс, і яго патрэбна абмеркаваць.

Была дасягнута дамоўленасць аб тым, каб пастаяннай камісіі райсавета па гандлю, бытавому абслугоўванню і грамадскаму харчаванню сумесна з камітэтам грамадскага самакіраваныя падрыхтаваць гэтае пытанне, разгледзець яго на прэзідыуме і вынесці на чарговую сесію.

Па просьбе членаў камітэта грамадскага самакіравання ім было дазволена весці магнітафонны запіс ходу сёсіі...
 
 
“Радзіма” 18.03.1992 № 22
 
 
 
 
 
Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (21.03.2009)
Просмотров: 780
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: