Галоўная » Артыкулы » Kомитет самоуправления

Сесія раённага Савета

Сесія раённага Савета

 

…Была заслухана таксама інфармацыя пастаяннай камісіі раённага Савета па законнасці, правапарадку, барацьбе са злачыннасцю і правах грамадзян, з якой выступіў яе старшыня Л. М. Рамановіч. На мінулай, 9-й сесіі раённага Савета гэтай камісіі было даручана праверыць паўнамоцтвы выбрання раённага камітэта грамадскага самакіравання. I вось зараз камісія інфармавала раённы Савет, што выбранне гэтага камітэта праведзена з парушэннем артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь». Дэпутаты згадзіліся з гэтымі вывадамі камісіі.

 Па даручэнню 9-й сесіі раённага Савета пастаяннай камісіі па таварах народнага спажывання, гандлю, бытавых і іншых паслугах насельніцтву было даручана правесці праверку і выказаць свае меркаванні наконт неабходнасці заслухоўваць справаздачу намесніка старшыні райвыканкома Л. А. Клыга аб выкананні ёю службовых абавязкаў і мэтазгоднасці выкарыстання яе на займаемай пасадзе.

 Старшыня камісіі П. В. Еўпак пазнаёміў дэпутатаў з вынікамі праведзенай праверкі і ад імя камісіі ўнёс прапанову аб немэтазгоднасці заслухоўваць справаздачу намесніка старшыні райвыканкома Л. А. Клыга ў сувязі з тым, што ў яе рабоце не выяўлёна выкарыстанне службовых абавязкаў у карыслівых мэтах. 3 гэтай прапановай дэпутаты пагадзіліся…
 
 

  “Радзіма” 29.08.1992 № 67

Категория: Kомитет самоуправления | Добавил: Vladmin (22.04.2009)
Просмотров: 838
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: