Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Дыпломы— лепшым
ДЫПЛОМЫ— ЛЕПШЫМ

У раённым Доме піянераў і школьнікаў прайшла выстаўка тэхнічнай творчасці школьнікаў. Свае экспанаты на выстаўцы дэманстравалі члены гурткоў «Умелыя рукі» Завалочыцкай школы, якім кіруе Н. Ф. Цыганкоў, «Юны радыёаматар» СШ № 2 (кіраўнік С. Р. Зайцаў), «Юныя тэхнікі — Радзіме» СШ № 1 (кіраўнік А. У. Шарамет), тэхнічнага гуртка Макавіцкай СШ, якім кіруе I. I. Варонін.
Усяго на выстаўцы было прадстаўлёна 25 экспанатаў. Пры падвядзенні вынікаў журы прызнала лепшымі работы Васіля Галаўні і Васіля Грыгор'ева — дзевяцікласнікаў СШ № 2, Сяргея Барысіка — васьмікласніка СШ № 1. Усе яны былі ўзнагароджаны Дыпломамі III ступені.
3а актыўны ўдзел у выстаўцы група вучняў была ўзнагароджана заахвочвальнымі Дыпломамі. Сярод іх Вова Татарынаў з СШ № 1, Віктар Сцефановіч з СШ № 2, Саша Кісялевіч з Макавіцкай СШ, Саша Радзюш, Ігар Бунеш з Завалочыцкай СШ.

 
 
 
Наведвальнікі выстаўкі знаёмяцца з электрыфікаванай гульнёй «Ну, пачакай»,
 якую вырабілі юныя радыёаматары СШ № 2
 
 I. КІРЫН, дырэктар раённага Дома піянераў і школьнікаў.
 
 Фота аўтара.
 "Сцяг Радзімы” 21.01.1986
 
 
 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (29.11.2009)
Просмотров: 1000
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: