Галоўная » Артыкулы » Глусчане

За рулем імклівых машын
ЗА РУЛЁМ ІМКЛІВЫХ МАШЫН
 
У Магілёве адбыліся чарговыя абласныя спаборніцтвы па картынгу сярод школьнікаў. У ім прынялі ўдзел 10 каманд Магілёва, Бабруйска, Асіповіч, Шклова, Горак і Глуска. Наш раён прадстаўлялі на гэтых спаборніцтвах юныя картынгісты з СШ № 1 васьмікласнікі Віктар Шумскі, Сяргей Атлас, Сяргей Барысік, Уладзімір Адзінец, Ігар Бабак, Алег Палёны. Нягледзячы на моцны састаў удзельнікаў (у класе «Юніёр» з рабочым аб'ёмам цыліндраў 125 кубічных сантыметраў было 7 першаразраднікаў) спартсменам з Глуска удалося заняць чацвёртае месца, прапусціўшы наперад толькі прадстаўнікоў з абласной станцыі юных тэхнікаў, абласнога Палаца піянераў і школьнікаў і спартыўна-тэхнічнага клуба «Вымпел» (Магілёў).
 Зараз пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Уладзіміравіча Шарамета рабяты рыхтуюцца да новых спаборніцтваў.
 
 
 
Каманда картынгістаў з СШ № 1
 Першы справа—трэнер А. У. Шарамет
 
 
 
Сяргей Атлас рыхтуе картынг да старту
 
Тэкст і фота I. КІРЫНА.
"Сцяг Радзімы” 24.06.1986
 
 
 
 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (30.11.2009)
Просмотров: 1022
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: