Галоўная » Артыкулы » Глусчане

На трасе картынгісты

На трасе картынгісты

Як ніколі многа ўдзельнікаў сабралі 21 -я абласныя спаборніцтвы картынгістаў-школьнікаў, што адбыліся на аўтастаянцы Пячэрскага лесапарку ў Магілёве. Першынство аспрэчвалі гоншчыкі станцый юных тэхнікаў, Палаца піянераў і школьнікаў, дзве каманды з Бабруйска, а таксама з Глуска, Касцюковіч, Хоцімска, Асіповіч, Крычава.

 Пачалі спаборніцтвы юныя спартсмены на картах з аб'ёмам рухавіка 50 кубічных сантыметраў. У скорасным манеўраванні, дзе ўлічваліся скорасць і якасць праходжання дзесяці складаных фігур на трасе, перамог шасцікласнік Магілёўскай СШ № 15 Аляксей Садоўскі. Прызёрамі сталі бабруйчанін Андрэй Касцюкевіч і Дзяніс Бойчанка з Магілёва.

 Затым адбылася гонка ў класе картаў «Піянер». I тут быў лепшым Аляксей Садоўскі. Другім стаў Андрэй Півуноў з той жа СШ № 15, трэцім — магіляўчанін Дзяніс Бойчанка.

 На наступны дзень праводзілася гонка юнакоў на картах з аб'ёмам рухавіка 125 кубічных сантыметраў. Па выніках трох заездаў лепшым быў васьмікласнік СШ № 1 г. Магілёва Вячаслаў Марозаў з каманды Палаца піянераў і школьнікаў.

 У агульным заліку першае месца і пераходны кубак заваявала каманда абласной станцыі юных тэхнікаў. Другімі сталі гоншчыкі абласнога Палаца піянераў і школьнікаў. Трэцімі — рабяты з Глускага Дома піянераў і школьнікаў.

 Спаборніцтвы паказалі і нашы недахопы. Па-першае, нават у абласным цэнтры няма сапраўднага картадрома. У які ўжо раз спаборніцтвы праводзіліся на амаль не прыстасаванай для гонак пляцоўцы.

I па-другое, для шырокага развіцця гэтага вельмі папулярнага віду спорту хранічна не хапае на месцах станочнага абсталявання, картаў і рухавікоў да іх. Жаданне развіваць картынг ёсць ва ўсіх, а вось матэрыяльна-тэхнічная база стрымлівае работу.

 

 
 
 
Пераможца спаборніцтваў Аляксей Садоўскі
 
 
 
 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (01.12.2009)
Просмотров: 1094
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: