Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Малайцы!

Малайцы!

Сяргей Атлас, Алег Савіцкі, Уладзімір Татарынаў, Мікалай Багук, Генадзь Бурлакоў занялі на абласных спаборніцтвах картынгістаў-школьнікаў чацвёртае месца. Ім уступілі ў барацьбе каманды гарадоў Бабруйска, Асіповіч і Магілёўскага клуба юных тэхнікаў завода імя Кірава.

 Рабяты праявілі смеласць, знаходлівасць, мужнасць і рашучасць і забяспечылі сваёй камандзе нядрэнны вынік. Нават калі ў час спаборніцтваў у машыне аднаго гоншчыка расплавіўся рухавік, у другога — рухавік заклініла, у трэцяга — у час гонкі адвалілася кола, нягледзячы на гэтыя выпрабаванні, рабяты не "спасавалі”. Малайцы!

Света Марчанка, вучаніца 3-га класа.

"Сцяг Радзімы”. 7.11.1987

Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (02.12.2009)
Просмотров: 1076
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: