Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Поспех юных авіямадэлістаў

Поспех юных авіямадэлістаў

 У Бабруйску прайшлі гарадскія спаборніцтвы па авіямадэльнаму спорту. У іх прымалі ўдзел і юныя авіямадэлісты нашага раёна. Асаблівы поспех выпаў на долю члена авіямадэльнага гуртка, дзевяцікласніка СШ №2 Вадзіма Дорна, які заняў трэцяе месца ў спаборніцтвах скарасных і пілатажных кордавых мадэляў і першае месца ў неафіцыйных спаборніцтвах мадэляў-копій, на якіх Вадзім прадставіў мадэль-копію самалёта ЯК-12.

 Для Вадзіма, члена авіямадэльнага гуртка, якім кіруе шафёр райсельгасхіміі Уладзімір Фёдаравіч Бердышаў, гэты дзень стаў сур'ёзным выпрабаваннем.

 Пасля заканчэння спаборніцтваў авіяміадэлісты пабывалі на гарадской станцыі юных тэхнікаў. Дырэктар станцыі С. 3. Сярэбранікаў азнаёміў рабят з работамі членаў авіямадэльнага і сударамонтнага гурткоў, гуртка юных касманаўтаў. Рабяты атрымалі запрашэнне прыняць удзел у спаборніцтвах свабодналятаючых мадэляў і мадэляў «паветранага бою», якія адбудцуцца на аэрадроме Сычкава. Цяпер юныя авіямадэлісты пад кіраўніцтвам У. Ф. Бердышава прыступілі да чарговых трэніровак.

І. Кірын, дырэктар раённага Дома піянераў і школьнікаў.

"Сцяг Радзімы” 17.05.1983


Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (04.12.2009)
Просмотров: 965
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: