Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Спаборніцтвы па авіямадэльнаму спорту

Спаборніцтвы па авіямадэльнаму спорту

3 26 мая па 29 мая ў Магілёве прайшлі спаборніцтвы па авіямадэльнаму спорту. Упершыню ў іх прыняла ўдзел каманда нашага раёна. Гэта члены авіямадэльнага гуртка СШ № 2, якім кіруе шафер райсельгасхіміі В. Ф. Бердышаў. Два дні юныя авіямадэлісты вобласці змагаліся за першынство ў класах кордавых і пілатажных мадэляў, мадэляў-копій, мадэляў «паветранага бою» і планераў. Рабяты з поспехам вытрымалі выпрабаванне. А вучань 4 класа Вячаслаў Дорн заняў на спаборніцтвах трэцяе месца ў класе кордавых пілатажных мадэляў, за што быў узнагароджан дыпломам III ступені і каштоўным падарункам.

 Выдатна выступіў на спаборніцтвах і пяцікласнік Дзіма Дэйка. Ён паказаў лепшы вынік у тэхніцы пілатавання кордавай мадэлі-копіі самалёта ЯК - 12 і заняў на спаборніцтвах чацвёртае месца. Пры падвядзенні вынікаў спаборніцтваў нашы авіямадэлісты занялі пятае месца, апярэдзіўшы каманды Быхава, Бялыніч і Шклова.

 Адначасова ў Магілёве праходзілі абласныя спаборніцтвы па ракетамадэльнаму спорту. Парахавыя рухавікі адна за другой уносілі пад воблакі ракеты, а адтуль, як сапраўдныя, апускаліся яны пад купалам парашута.

У класе мадэляў ракет са стужкай на працягласць палёта ад нашага раёна выступіў шасцікласнік СШ № 2 Віктар Дзяшчэня. Яго мадэль з першай спробы адарвалася ад пускавой устаноўкі. У выніку ў Віктара — чацвёртае месца.

Спаборніцтвы закончены. Прыехалі дамоў юныя мадэлісты. Цяпер у рабят канікулы. Але па - ранейшаму ў майстэрні СШ № 2 пануе ажыўленне.

Тэкст і фота I. Кірына.

"Сцяг Радзімы” 11.06.1983

 
 
Новую пілатажную мадэль на спаборніцтвах рыхтуе да запуску Вячаслаў Дорн
 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (05.12.2009)
Просмотров: 1184
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: