Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Авіямадэлісты на старце

Авіямадэлісты на старце

Чатыры дні ў Магілёве праходзілі 38-ыя абласныя спаборніцтвы авіямадэлістаў-школьнікаў. Наш раён прадстаўлялі на іх пераможцы нядаўніх раённых спаборніцтваў — юныя авіямадэлісты СШ № 2, якімі кіруе Уладзімір Фёдаравіч Бердышаў. Спаборніцтвы праходзілі па дзесяці відах кордавых і свабодналятаючых мадэляў самалётаў. Удача спадарожнічала нашаму экіпажу «паветранага бою» дзевяцікласніку Сяргею Дзяшчэню (пілот) і дзевяцікласніку Дзмітрыю Гудневу (механік). «Паветраны бой» — гэта самы цікавы і захапляючы від авіямадэльных спаборніцтваў і сутнасць іх у тым, што два проціборствуючых экіпажы адначасова на працягу мінуты заводзяць рухавікі на мадэлях, выпускаюць іх у паветра і, кіруючы імі з дапамогай корда — двух тонкіх стальных нітак, на працягу чатырох мінут стараюцца абрубіць адзін аднаму папяровыя стужкі, прымацаваныя да хвастоў абодвух самалётаў. Жэрабя звёў у першым баі наш экіпаж з авіямадэлістам з Быхава. Аднак суддзі не дазволілі быхаўчанам выйсці на старт, таму што іх корд быў нестандартнай даўжыні. У выніку без бою перамога дасталася нашым рабятам.

 У другім баі наш экіпаж сустранаўся з экіпажам бабруйчан і перамог. Трэці бой са слаўгарадскімі мадэлістамі таксама закончыўся перамогай глушчан. У фінал акрамя нашага экіпажу «паветранага бою» вышаў экіпаж з Чэрыкава. У фінальным баі механік Дзіма Гуднеў спазніўся з выпускам мадэлі ў паветра, у выніку чаго мадэль саперніка, узляцеўшы першай, прыціснула нашу «байцоўку» да зямлі і яна ўрэзалася ў траву аэрадрома.

У другім фінальным «баі» гэтых жа экіпажаў наш механік крыху спазніўся на старце, у выніку чаго бой быў прайгран. Перамаглі вопыт і майстэрства чэрыкаўскіх авіямадэлістаў. Але другое месца ў «паветраным баі» — гэта таксама нядрэнна, улічваючы тое, што на працягу трох гадоў нашы авіямадэлісты не ўдзельнічалі ў абласных спаборніцтвах.

У класе мадэляў ракет са стужкай, дзе гонар раёна адстойваў чацвёртакласнік Слава Дзяшчэня, наша мадэль заняла другое месца з вынікам 167 секунд у суме пяці палётаў. А першае месца заваявала ракета з Мсціслаўля, трэцяе месца ў каманды Бабруйска.

 Паспяховым было выступленне нашых авіятараў у класе мадэляў планераў. Мадэль Сяргея Дзяшчэні пратрымалася ў паветры 132 секунды па суме пяці палётаў, заняўшы трэцяе месца. Першае заваяваў планер бабруйчан. Іх вынік — 507 секунд у пяці палётах. Другое месца ў каманды Магілёва.

Няўдалым было выступленне нашых авіямадэлістаў у класах таймерных, гумаматорных, пілатажных, скарасных мадэляў, а таксама мадэляў-копій. Таму ў агульнакамандным заліку каманда нашага раёна заняла чацвёртае месца, прапусціўшы ўперад каманды авіямадэлістаў Бабруйска, Чэрыкава і Магілёва, заняўшых адпаведна першае, другое і трэцяе месцы,

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (08.12.2009)
Просмотров: 1108
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: