Галоўная » Артыкулы » Глусчане

Мацнеюць крылы

Мацнеюць крылы

 У чарговы, чацвёрты раз, глускія школьнікі прынялі ўдзел у абласных авіямадэльных спаборніцтвах, якія праходзілі ў Бабруйску. У першы дзень на аэрадроме ў Сычкаве спаборнічалі свабодналятаючыя мадэлі - планеры і гумаматорныя, а таксама радыёупраўляемыя. У першых двух класах наперадзе былі гаспадары спаборніцтваў. Іх мадэлі больш за ўсіх знаходзіліся ў паветры. Амаль столькі ж лятаў планер і гумаматорная мадэль чэрыкаўскіх рабят, якія занялі ў гэтых відах другое месца. Нашы авіямадэлісты занялі трэцяе месца як у класе мадэляў - планераў, так і сярод гумаматорных мадэляў.

На наступны дзень на травяным полі стадыёна каля кінатэатра «Мір» прайшлі спаборніцтвы па кордавых мадэлях самалётаў — пілатажным і «паветранага бою». У напружанай барацьбе праходзілі спаборніцтвы сярод экіпажаў з Глуска ў складзе васьмікласніка СШ 2 Сяргея Мухі і Валерыя Лугіна, атрымаўшых перамогу над мадэлістамі Быхава, Бабруйска, Слаўгарада, Чэрыкава. У фінале адбыўся паядынак нашых авіямадэлістаў з экіпажам з Быхава, які закончыўся перамогай быхаўчан. Аднак экіпаж з Быхава ўжо да гэтага меў паражэнне ў адным з баёў, так што лік зраўняўся. У абодвух фіналістаў стала па аднаму паражэнню.

Канчатковы вынік давялося вызначыць у дадатковым баі паміж тымі ж экіпажамі, дзе перамогу на гэты раз атрымалі глускія авіямадэлісты. Так, экіпаж з Глуска ўпершыню заняў першае месца на абласных спаборніцтвах. Пасля такога поспеху «паветраных байцоў» нават няўдача ў класе пілатажных мадэляў — 6 месца і адсутнасць радыёўпраўляемага планера не змаглі перашкодзіць камандзе авіямадэлістаў нашага раёна заняць другое месца па выніках усіх спаборніцтваў, уступіўшы першынство гаспадарам турніра. Трэцяе месца заняла каманда Чэрыкава, чацвёртае — Быхава, пятае — Слаўгарада, шостае — Асіповіч. Так упершыню за 5 гадоў глускія авіямадэлісты пад кіраўніцтвам Уладзіміра Фёдаравіча Бердышава змаглі падняцца на другую ступеньку абласнога п'едэстала.

 
 
 
 
 
 
 
Kаманда авіямадэлістаў раёна пасля ўручэння ўзнагарод
 
 
Категория: Глусчане | Добавил: Vladmin (10.12.2009)
Просмотров: 1154
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: