Галоўная » 2008 » Апрель » 7
 
Пра Глуск — з любоўю
 
           

Пра Глуск — з любоўю

Мiкалай ДАВIДОВIЧ, «Р»

Прыехаў я ў Глуск... I не пазнаў яго. Шмат змен адбылося: папрыгажэла цэнтральная плошча, набылi прывабны выгляд будынкi райаддзела мiлiцыi, фiлiяла «Белтэлекома», кiнатэатра «Арыён»... У гарадскiм парку пабудавалi прыгожы фантан, размясцiлi абсталяванне для атракцыёнаў. Жыхары залажылi Алею Славы, устанавiлi бюст земляку-танкiсту двойчы Герою Савецкага Саюза Шутаву, а нядаўна — i памятны знак воiнам-iнтэрнацыяналiстам. 

Яшчэ раней глусчане ўшанавалi памяць яшчэ аднаго выдатнага земляка — беларускага паэта Сяргея Грахоўскага, iмем якога назвалi гарадскi бульвар i адну са школ. Набылi сучасны выгляд вулiцы Жыжкевiча, Савецкая, Пушкiна... 

— Дабяромся i да ўскраiн, — сказаў старшыня райвыканкома Аляксандр Багель. — Усяго ў гэтым годзе падновiм з дзесятак вулiц, адрамантуем дарожнае пакрыццё ў мiкрараёне 7 вятроў, зменiм воблiк гарадскога стадыёна... 

Многае зроблена за апошнi час не толькi па частцы добраўпарадкавання  райцэнтра, але i навакольных вёсак, у тым лiку Заелiц, Калацiч, Клетнага, якiя сталi аграгарадкамi з поўным наборам аб’ектаў сацыяльна-культурнага пры­значэння. 

Увогуле, сацыяльная сфера ў Глуску зрабiла прыкметны крок наперад: па вынiках работы за мiнулы год раён заняў другое месца ў абласным спаборнiцтве. 

— Канешне, — працягвае размову Аляксандр Багель, — ва ўсiх зменах мы абапiраемся на Праграму развiцця малых гарадоў, але i на свае сiлы таксама. Менавiта ад нашай працы залежыць, якiм будзе заўтра. Па вынiках работы за  мiнулы год мы выканалi ўсе, акрамя аднаго, паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця i сёння вырашаем задачы паскоранага iнава­цыйнага развiцця эканомiкi. Рамантуем малаказавод, у наступным годзе зоймемся яго тэхнiчным перааснашчэннем з прыцягненнем соцень мiльёнаў рублёў капiталаўкладанняў, што дазволiць значна павялiчыць аб’ёмы прадукцыi, пашырыць асартымент, павялiчыць паступленнi ў гарадскi бюджэт. Завяршаецца будаўнiцтва цэха па замарозцы ягад i грыбоў, патрэба ў якiм даўно наспела, бо ў нашым раёне шмат дароў   лесу. Разам з дзяржаўнай формай уласнасцi развiваем прыватную, паступленнi ад якой у мясцовы бюджэт павялiчылiся ў мiнулым годзе амаль на 10 працэнтаў. 

Многа дало ўзбуйненне СВК, далучэнне  да больш моцных гаспадарак слабейшых, рэарганiзацыя вытворчасцi. 70 сем’яў справiлi наваселлi ў мiнулым годзе, каля ста заселяцца ў новыя дамы сёлета. У раёне добра разумеюць: ад кадраў залежыць шмат, таму i iмкнуцца ствараць для iх адпаведныя ўмовы. 

На гэты раз мне давялося пазнаёмiцца з вельмi цiкавым чалавекам, старшынёй СВК «Слаўгарадскi» Вiктарам Кiсялёвым. Прыемны з выгляду, iнтэлiгентны. Як высветлiлася, служыў у органах дзяржбяспекi, падпалкоўнiк запасу, адзначаны высокай урадавай узнагародай. Жыў у Мiнску, а пайшоў у адстаўку — i вырашыў вярнуцца на радзiму, у Глускi раён. Прадаў дом у сталiцы, а ў раённым гарадку купiў. Прыйшоў да старшынi райвыканкома... I згадзiўся на пасаду старшынi «Слаўгарадскага». Рызыкаваў, канешне... 

Але ўсё пайшло добра: Кiсялевiч нiбыта быў тут заўсёды. Мабыць, гены сказалiся: ягоны бацька на працягу многiх гадоў узначальваў паляводчую брыгаду. Гаспадарка была ў серэднячках, а тут набрала такую хаду! Першыя ў раёне па вытворчасцi малака, бульбы, колькасць пагалоўя ўзрасла. Яшчэ i слабейшую гаспадарку ўзялi на «прычэп». 

Мы з Вiктарам Мiкалаевiчам доўга размаўлялi пра старшынёўскiя буднi. Ён расказваў, як пераабсталёўваюцца цялятнiк i птушнiк, што набываюць за паўтара мiльярда рублёў зернесушылку, будуецца дастаткова жылля... 

— А галоўнае, — падкрэслiваў Кiсялевiч, — людзi паверылi ў свае сiлы, у тое, што працаваць на зямлi сёння ганарова. 

...Бадай, самая вялiкая радасць, казалi ў Глуску, той факт, што колькасць маленькiх жыхароў павялiчылася ў параўнаннi з папярэднiм годам на паўтара дзесятка. Можа, не так i многа, але такога даўно не было. Канешне, звязана гэта з эканамiчнымi пераўтварэннямi, з тым, што цяпер больш увагi надаецца сям’i, дзецям. 

Немалаважны фактар — жыллёвае будаўнiцтва. Сапраўдным цэнтрам культурнага жыцця стане хутка школа мастацтваў, сучасны камп’ютэрны клас бу­дзе абсталяваны ў СШ № 1, цэнтральная раённая бальнiца, мiж iншым, прызёр абласнога спаборнiцтва, таксама перааснашчана. У раён прыйшлi энергiчныя, перспектыўныя спецыялiсты i маладыя кадры.

 

http://www.respublika.info/4484/region/article23376/textmodestart/

 

 

 
Просмотров: 1127 | Добавил: Vladmin
Всего комментариев: 1
*  1. Delhis   (09.04.2008 16:47) [Материал]
я вот прочитала и теперь размышляю, где Николай Давидович нашел "абсталяванне для атракцыёнаў"? может, я хожу с закрытыми глазами по парку каждое утро и вечер... если не видела их.... wacko

Имя *:
Email *:
Код *: