Галоўная » Артыкулы » Образование

КАТКАЎСКАЯ ШКОЛА

КАТКАЎСКАЯ ШКОЛА

Сярод народных вучылішчаў, адкрытых на Глушчыне ў пачатку XX ст., упамінаецца Каткаўскае. 3 1 кастрычніка 1909 г. яно размяшчалася ў сялянскай хаце з дзвюх палавін: у адной жыў гаспадар Апанас Слесаронак, а на другой вучыліся дзеці трох класаў, якія ў той час называліся аддзяленнямі: 1-е, 1-е старэйшае і 3-е аддзяленні. Вучылішча наведвалі 54 вучні, займаўся з імі настаўнік Міхаіл Шаўчук. Ён утрымліваўся на сродкі дзяржавы і харчаваўся па чарзе ў бацькоў навучэнцаў. У вучылішча хадзілі дзеці, у асноўным хлопчыкі, з вёсак Катка, Халопенічы, Слабодка, Бабровічы і маёнтка Халопенічы. Да 1917 г. тут вывучалі арыфметыку, геаграфію, гісторыю, рускую і царкоўнаславянскую мовы, чыстапісанне, спевы, гімнастыку, Закон Божы. Апошні прадмет быў пад пільнай увагай бацюшкі Касарыцкай царквы Лукашэвіча. Беларуская мова падвяргалася ганенню: паступова насельніцтва павінна было яе забыць і ўжываць толькі рускую мову. Акрамя Каткаўскага, у гэты перыяд працавала Касарыцкае народнае вучылішча, дзе былі 4 аддзяленні. Імкненне жыхароў Каткі да навукі было велізарным, таму ў 1914 г. на сабраныя насельніцтвам грошы пабудавалі новую школу, дзе меліся тры класныя пакоі, дзве кватэры для настаўнікаў і прыбіральшчыцы, а таксама гаспадарчыя пабудовы — хлеў і калодзеж. У будаўніцтве школы не прымалі ўдзелу жыхары в. Бабровічы, таму, калі пачаліся заняткі, каткаўскі стараста адправіў усіх дзяцей з гэтай вёскі дамоў, і больш у школу іх не прымалі.

Ужо ў 1931 г. Каткаўская пачатковая школа была пераведзена ў сямігадовую і называлася школай сялянскай моладзі (ШСМ). Яе першым дырэктарам прызначылі Міхаіла Паўлавіча Шпілеўскага. У школу хадзілі дзеці з Каткаўскага, Ляскавіцкага, Клятнянскага сельсаветаў. У вёсках Бабровічы, Замасточча, Касарычы, Слабодка, Халопенічы працавалі пачатковыя школы. 3 1938 г. Каткаўская школа стала сярэдняй.

У гады вайны асноўнае памяшканне было знішчана, а ў школьным садзе нямецка-фашысцкія акупанты зрабілі для сваіх салдат могілкі.

3 1 верасня 1944 г. у школах Каткаўскага сельсавета былі адноўлены заняткі: яны пачаліся ў Халопеніцкай, Замастоцкай, Бабровіцкай, Слабодскай, Каткаўскай пачатковых і ў Касарыцкай сямігадовай школах. I зноў, як некалі, заняткі праводзіліся па хатах, а Касарыцкая школа размясцілася ў памяшканні ўчастковай бальніцы. 3 цягам часу матэрыяльная база народнай адукацыі ў сельсавеце значна ўмацавалася.

3 1949 г. у Катцы ўжо працавала сямігадовая школа, дырэктарам якой з’яўляўся Цярэнцій Савіч Яльчык. Пад яго кіраўніцтвам для школы набылі яшчэ адно памяшканне, але класных пакояў не хапала, заняткі працягваліся і ў хатах калгаснікаў Харытона Самуйліка, Ганны Адзінец, Нічыпара Слесаронка.

Восенню 1953 г. у вёсцы пачалі ўзводзіць будынак новай школы. На будоўлі ў вольны час працавалі многія настаўнікі і вучні, іх бацькі.

У 1957 г. заняткі пачаліся ў новай сярэдняй школе. Яе кантынгент значна пашырыўся за кошт навучэнцаў Касарыцкай сярэдняй школы, якая з гэтага перыяду стала сямігадовай. Жыццё патрабавала новых змен у школьным вучэбна-выхаваўчым працэсе, таму ў 1962 г. пачынаецца будаўніцтва яшчэ аднаго школьнага будынка, а ў 1982 г. — новага тыпавога корпуса.

У Каткаўскай сярэдняй школе зараз працуе новае пакаленне настаўнікаў, але ўсе яны добра памятаюць, як многа ў свой час зрабілі для развіцця народнай адукацыі іх старэйшыя калегі — заслужаны настаўнік Беларусі Цярэнцій Савіч Яльчык, дырэктары Васіль Пятровіч Маслаў і Ната Адамаўна Тарасевіч, выдатнік народнай адукацыі СССР, завуч Георгій Іванавіч Давыдоўскі, Анастасія Нічыпараўна Багдановіч, Лідзія Васільеўна Крэйза, Алена Рыгораўна Палякова, Лідзія Кузьмінічна Грабка і многія іншыя.

"Памяць. Глускі раён”. Мінск. Белта. 1999

 

«Родительский дом, начало начал…». Любимую песню учителей Катковской СШ Михаила Владимировича Чечухи и Лидии Васильевны Крейзы в День учителя исполняют их ученики Ирина Северин и Валентина Иотко. Аккомпанирует Жанна Владимировна Грабко. 

1 октября 1983 г. Фото И. Кирина.

 

«Бьется в тесной печурке огонь…». Любимую песню учительницы Катковской СШ Надежды Акимовны Богданович в День учителя исполняет ученица 10 класса Валентина Воронецкая. 

1 октября 1983 г. Фото И. Кирина.

Рапорт председателю совета дружины. В центре - старшая пионервожатая Алла Петрашкевич.

 1 октября 1983 г. Фото И. Кирина.
 
 

Знаменная группа пионерской дружины. 1 октября 1983 г. Фото И. Кирина.

 Дружинная линейка. 1 октября 1983 г. Фото И. Кирина.

 

Дружинная линейка. 1 октября 1983 г. Фото И. Кирина.

 

Награждение победителей зимнего автомотокросса на первенство мотокружка Катковской СШ.

 Крайний слева - учитель трудового обучения Сергей Кипель. 23 февраля 1991 г.

 

Награждение победителей зимнего автомотокросса на первенство мотокружка Катковской СШ.

 Крайний слева – руководитель мотокружка Виктор Леонович.

 Рядом - учитель трудового обучения Сергей Кипель. 23 февраля 1991 г.
 

 

Встреча с кандидатом в депутаты Палаты представителей Александром Чигирем. 

Слева направо: Александр Чигирь, организатор Тамара Ананич, директор школы Жанна Грабко.

 7 октября 2004 г. Фото И. Кирина.
 
 

В учительской во время встречи с кандидатом в депутаты Палаты представителей Александром Чигирем. 

7 октября 2004 г. Фото И. Кирина.
 

Встреча с кандидатом в депутаты Палаты представителей Александром Чигирем (слева).
Справа - организатор Тамара Ананич. 7 октября 2004 г. Фото И. Кирина.

 


 
Встреча с кандидатом в депутаты Палаты представителей Александром Чигирем.
 Крайний справа - Александр Чигирь. Рядом - завуч Наталья Баховчук . 7 октября 2004 г. Фото И. Кирина.
 

 

Организатор Тамара Ананич. Октябрь 2004 г. Фото И. Кирина.

 

Катковская СШ. Сентябрь 2006 г. Фото И. Кирина.

 

Катковская СШ. Сентябрь 2006 г. Фото И. Кирина.

 

Вход в школу. Сентябрь 2006 г. Фото И. Кирина.

 

Бывший школьный интернат. Сентябрь 2006 г. Фото И. Кирина.

 

 Ученики и учителя Катковской СШ у памятника воинам и партизанам, погибшим в борьбе за Родину

 в Великой Отечественной войне 1941-1945 г.г. Сентябрь 2006 г. Фото И. Кирина.

 

Афанасенка Анастасія Кузьмінічна

Нарадзілася у 1930 г. у п. Пятровічы Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыла фізіка-матэматычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. З 1954 г. працавала настаўніцай Касарыцкай СШ, настаўніцай, завучам, дырэктарам Каткаўскай СШ. Была дэлегатам VI з’езда настаўнікаў Беларусі. Званне прысвоена ў 1978 г. Жыве ў в.Завалочыцы.

"Памяць. Глускі раён”. Мінск. Белта. 1999

 

 

Анастасия Кузьминична Афанасенко выступает на сцене районного Дома культуры
 во время творческого отчета районного отдела народного образования XXVII съезду КПСС
 Глуск. 1985 г. Фото И. Кирина

 

 

Яльчык Цярэнцій Савіч

Нарадзіўся ў в.Катка ў 1921 г. Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў настаўнікам, загадчыкам райана, у 1966 – 1985 гг. дырэктар Каткаўскай СШ, арганізатар і доўгі час загадчык музея народнай славы ў в.Катка. Званне прысвоена ў 1967 г. Жыве ў Мінску.

"Памяць. Глускі раён”. Мінск. Белта. 1999

 

Терентий Савич Яльчик (в центре) на районной учительской конференции. Глуск. Кинотеатр «Орион».

 1990-е годы. Фото А. Сергеева.

 

 

 

Категория: Образование | Добавил: Vladmin (15.11.2009)
Просмотров: 2170 | Комментарии: 1
Всего комментариев: 1
*  1. Алисевич Владимир   (23.04.2012 13:18) [Материал]
Обидно, что не нашлось места Тарасевич Нате Адамовне.

Имя *:
Email *:
Код *: